Герб Таджыкскай ССР — дзяржаўны сімвал Таджыкскай ССР. 20 мая 1937 года Прэзідыум ЦВК Саветаў Таджыкскай ССР прыняў пастанову "Аб Дзяржаўных гербе і сцягу Таджыкскай ССР". Гэтай пастановай быў канчаткова зацверджаны толькі сцяг, а герб рэкамендавана змяніць.
У 1938 годзе ў абрэвіятуры на сцягу і ў гербе "Ç" ад слова "Çumhurijat" была заменена літарай "R" ад слова "Respublika".
28 верасня 1940 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета Таджыкскай ССР выдаў указ, у якім было зменена напісанне тэкстаў надпісаў на сцягу і гербе з латынізаванага алфавіту на новы кірылічны алфавіт.
Гл.таксама
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.