![](../I/Coat_of_Arms_of_Saint_Petersburg_(2003).svg.png.webp)
Герб Санкт-Пецярбурга з'яўляецца сімвалам Санкт-Пецярбурга.
Апісанне
Герб Санкт-Пецярбурга ўяўляе сабой геральдычны чырвоны шчыт з выявай на яго поле двух срэбных якароў — марскога (наўскасяк злева направа ад гледача, лапамі ў верхнім левым ад гледача куту шчыта; мае дзве лапы і папярочнаую дэталь на анкерштоку) і рачнога (наўскасяк справа налева ад гледача, лапамі ў верхнім правым ад гледача куту шчыта; мае чатыры лапы і пазбаўлены папярочнай дэталі на анкерштоку), пакладзеных накрыж, і на іх залатой скипетр з двухгаловым арлом.
Шчыт увянчаны імператарскай каронай з дзвюма выходзячымі з яе андрэеўскімі блакітнымі стужкамі. За шчытом два пакладзеных накрыж залатых, упрыгожаных дыяментамі і эмаллю расійскіх скипетра, злучаных андрэеўскай блакітнай стужкай.
Геральдычнае апісанне герба Санкт-Пецярбурга абвяшчае: «У чырвоным поле залаты расійскі скіпетр па-над двума перакуленымі срэбнымі якарамі марскога і рачнога, аб чатырох зубцах, накрыж. Шчыт увянчаны расійскай імператарскай каронай і пакладзены па-над двума расійскімі скіпетрамі натуральнага колеру, злучаных стужкай Святога Андрэя Першазваннага».