Герб Парагвая — адзін з дзяржаўных сімвалаў Парагвая. Яго першы варыянт датуецца 1820 годам, калі краінай кіраваў дыктатар Франсія. Герб мае круглявую форму, белы задні фон і чорны контур. Уздоўж яго цягнецца больш тоўстая чырвоная паласа, якая змяшчае жоўты надпіс República del Paraguay. У цэнтры — жоўтая пяціканцовая зорка на круглым блакітным фоне, апраўленая з левага боку зялёнай пальмавай галінкай, а з правага - зялёнай аліўкавай галінкай.
Гл. таксама
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.