Герб Мікашэвічаў | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Зацверджаны | 3 лістапада 1998 |
Шчыт |
Варажскі шчыт |
Аўтар герба | А. А. Шпунт |
Герб Мікашэвічаў — адзін з сімвалаў Мікашэвічаў разам са сцягам. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 3 лістапада 1998 года № 29.
Апісанне
Варажскі шчыт перасечаны зубчастым дзяленнем. У верхнім блакітным полі срэбная лілеяпадобная кветка, у ніжнім чырвоным полі — срэбная страла наканечнікам направа.
Герб Мікашэвічаў ўлічвае сучаснае развіццё населенага пункта і характэрную асаблівасць рэгіёна: дзяленне герба, якое прадстаўляе чырвоную зубчастую сцяну, у сімвалічнай форме перадае моц тутэйшых пакладаў граніту і мясцовыя прадпрыемствы, якія складаюць аснову прамысловага комплексу ўсёй Лунінеччына.
Страла сімвалізуе чыгунку, дзякуючы якой Мікашэвічы атрымалі першапачатковы штуршок для развіцця. Срэбная кветка Лабеліі Дортмана — геральдычная фігура з герба Лунінца, цэнтра раёна, да якога адносяцца Мікашэвічы.
Герб і палажэнне аб ім былі зацверджаны рашэннем Мікашэвіцкага пасялковага савета дэпутатаў ад 30 верасня 1998 г. № 267, сцяг — Лунінецкага раённага савета дэпутатаў, 15 чэрвеня 2001 г. № 91. Аўтар герба А. А. Шпунт[1].