Герб Мастоў | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Шчыт |
Варажскі |
Заснаванне | 17 ліпеня 2006 |
Аўтар герба | Віктар Аляксандравіч Ляхар |
Мастак | Віктар Аляксандравіч Ляхар |
Герб Мастоў — адзін з сімвалаў горада Масты Мастоўскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455. Аўтар герба М. М. Ялінская, мастак В. А. Ляхор.
Апісанне
Герб уяўляе сабой перасечаны варажскі шчыт, у верхнім чырвоным полі якога намаляваны залаты мост, у ніжнім блакітным — плыт з шасці бярвёнаў сярэбранага колеру.
Мост сімвалізуе шматлікасць гэтых пабудоў у рэгіёне. А плыт паказвае на даўнюю спецыялізацыю мясцовых жыхароў, якія здаўна нарыхтоўвалі і сплаўлялі лес па Нёмане ў Гродна і далей — Коўна, Кралявец і Мемель.
Гл. таксама
Спасылкі
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.