Герб Коста-Рыкі — афіцыйны герб Коста-Рыкі з 21 кастрычніка 1964 года.
Сімволіка
Два караблі сімвалізуюць Карыбскае мора і Ціхі акіян. Караблі таксама сімвалізуюць марскую гісторыю краіны, а ўзыходзячае сонца сімвалізуе свабоду. Тры гары сімвалізуюць тры галоўныя горныя ланцугі Коста-Рыкі, а таксама сімвалізуюць месцазнаходжанне краіны. Сем зорак — сімвал сямі правінцый Коста-Рыкі.
У верхняй частцы шчыта размешчаны надпісы па-іспанску «Коста-Рыка» і «Цэнтральная Амерыка».
Гісторыя
У перыяд існавання Цэнтральнаамерыканскай федэрацыі функцыі герба Коста-Рыкі выконваў герб федэрацыі. Аднак у 1824 г. быў усталяваны герб для Коста-Рыкі. Ён уяўляў сабой дыск з выявай працягнутай рукі сярод 10 вулканаў і надпісу «Свабодная дзяржава Коста-Рыка».
Пасля распаду Цэнтральнаамерыканскай федэрацыі Коста-Рыка здабыла поўную незалежнасць. У 1840 годзе былі прыняты новыя герб і сцяг. Васьміканцовую сярэбраную зорку ў цэнтры герба з прамянямі ў выглядзе галінак атачалі вянок з галінак лаўра і мірта і надпіс «Дзяржава Коста-Рыка».
- Герб Цэнтральнаамерыканскай федэрацыі з 1823 па лістапад 1824
- Герб Цэнтральнаамерыканскай федэрацыі з лістапада 1824 па лістапад 1840
- Герб Коста-Рыкі ў складзе Цэнтральнаамерыканскай федэрацыі
- Герб Коста-Рыкі з красавіка 1840 па красавік 1842
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Коста-Рыкі