Герб Кобрына — геральдычны сімвал Кобрына, нададзены гораду каралевай польскай і вялікай княгіняй літоўскай Ганнай Ягелонкай 10 снежня 1589: «у срэбным полі выява святых Ганны і Марыі з немаўлём Ісусам на руках»[1].
У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 22 ліпеня 2004[2], адначасна зрабіўся гербам Кобрынскага раёна.
Афіцыйнае апісанне:
Герб места Кобрына і Кобрынскага раёна ўяўляе сабой французскі шчыт, у блакітным полі якога выява немаўля Ісуса Хрыста ў залатых адзеннях, Прачыстай Дзевы Марыі ў адзеннях чырвонага колеру, па-над зялёным хітонам, у залатой вольнай частцы тарчы праведная Ганна ў чырвоных адзеннях па-над блакітным хітонам. Твары і рукі постацяў — целавага колеру, над іх галовамі залатыя німбы.
Арыгінальны тэкст (руск.)Герб города Кобрина и Кобринского района представляет собой французский щит, в голубом поле которого изображение младенца Иисуса Христа в золотых одеждах, Пречистой Девы Марии в одеждах красного цвета, поверх зелёного хитона, в золотой вольной части щита праведная Анна в красных одеждах поверх голубого хитона. Лица и руки фигур — телесного цвета, над их головами золотые нимбы.
Зноскі
- ↑ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ Указ президента Республики Беларусь от 22 июля 2004 г. № 340 «Об учреждении официальных геральдических символов Кобринского района».
Літаратура
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.