Герб Гарадка | |
---|---|
Дэталі | |
Шчыт |
барочны |
Заснаванне | 20 студзеня 2006 |
Герб Гарадка — герб горада Гарадок і Гарадоцкага раёна.
Апісанне
Сучасны герб Гарадка ўяўляе сабой выяву ў залатым полі барочнага шчыта льва, які стаіць, натуральнага колеру, павернутага направа.
Гісторыя
Паводле некаторых звестак, у XVI ст. Гарадок меў свой герб: «у залатым полі леў»[1]. У 1781 годзе Гарадок атрымаў статус горада і новы герб з выявай Пагоні.
Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 года № 36[2]. У 2011 годзе ў герб былі ўнесены змены: заменена выява ільва, у ільва стала расчынена пашча. Сучасныя герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 года № 86[3].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 20 января 2006 г. № 36 Архівавана 11 мая 2021.
- ↑ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28 февраля 2011 г. № 86 Архівавана 11 мая 2021.
Літаратура
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.