Герб Вострава Святой Алены | |
---|---|
Дэталі | |
Заснаванне | 30 студзеня 1984 |
Герб Вострава Святой Алены, упершыню ўведзены 30 студзеня 1984 года, уяўляе сабой шчыт, у залатой главе якога намалявана птушка — сявец Вострава Святой Алены сямейства сеўцападобных, які з’яўляецца мясцовым эндэмікам. У блакітным полі шчыта намалявана паруснае судна на фоне скалістага берага, узятае з каланіяльнай пячаткі вострава.
Над шчытом размяшчаецца шлем, марская карона і Святая Алена з крыжам і кветкай у руках. У падножжы герба нацыянальны дэвіз Loyal and unshakable.
Герб Вострава Святой Алены не выкарыстоўваецца ў залежных тэрыторыях вострава Святой Алены. На астравах Трыстан-да-Кунья выкарыстоўваецца герб астравоў Трыстан-да-Кунья, а на востраве Узнясення — герб Вялікабрытаніі.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.