Герб Бруселя | |
---|---|
![]() |
|
Версіі | |
![]() Спрошчаная версія герба Бруселя |
|
Дэталі | |
Носьбіт | Брусель |
Зацверджаны | 1844 |
Шчыт |
Французскі |
Заснаванне | 1844 |
Герб Бруселя — афіцыйны геральдычны сімвал сталіцы Бельгіі Бруселя.
Апісанне і сімвалізм
Герб Бруселя ўяўляе сабой геральдычны шчыт традыцыйнай французскай формы, асноўнае поле якога афарбавана ў чырвоны колер. У цэнтры шчыта размешчана выява арханёла Міхаіла з дзідай і шчытом у руках, выкананая залатым колерам.
Асаблівасцямі гэтай выявы з’яўляюцца адсутнасць плашча, непакрытая галава арханёла і круглы шчыт з Георгіеўскі крыжам у яго руках.
Дзідай, вярхушка якой выканана ў выглядзе крыжа, Архангел паражае крылатага д’ябла, намаляванага чорным колерам. Упершыню постаць Міхаіла з’явілася ў Бруселі ў XIII стагоддзі, яна прысутнічала на даверчых пячатках горада. На брусельскім жа гербе падобная выява прысутнічае з XVI стагоддзя.
У сучаснай сваёй інтэрпрэтацыі герб Бруселя быў зацверджаны ў 1844 годзе. У некаторых выпадках герб горада малюецца упрыгожаным залатым каралеўскім вянком з чырвоным і зялёным каштоўнымі камянямі.
Гісторыя

Спасылкі
- Флаги и гербы мировых столиц. Укл. К. Я. Нежинський. Москва. «Эксмо»-2009. ISBN 978-5-699-33497-1
- Webside on the Coat of Arms of the City of Brussels