Гербіцыды (ад лац.: Herba — трава і caedo — забіваю) — хімічныя рэчывы, якія прымяняюцца для знішчэння раслін. Па характары дзеяння на расліны дзеляцца на гербіцыды суцэльнага дзеяння, якія забіваюць усе віды раслін, і гербіцыды выбарчага (селектыўнага) дзеяння, якія забіваюць адны віды раслін і не пашкоджваюць іншыя. Першыя ўжываюць для знішчэння расліннасці вакол прамысловых аб’ектаў, на лясных высечках, аэрадромах, чыгуначных і шашэйных дарогах, пад высакавольтнымі лініямі электраперадач, у дрэнажных каналах, сажалках і азёрах; другія — для абароны культурных раслін ад пустазелля (хімічная праполка).
Зноскі
Спасылкі
- Гербіцыды — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.