Герард Дэнгаф | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Gerard Denhoff | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бенедыкт Павел Сапега | ||||||
Пераемнік | Казімір Уладзіслаў Сапега | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1632 ці 5 ліпеня 1632 | ||||||
Смерць | 5 студзеня 1685[1], 1685 ці 3 студзеня 1685 | ||||||
Род | Дэнгафы | ||||||
Бацька | Эрнэст Магнус Дэнгаф[2] | ||||||
Маці | Кацярына фон Дона | ||||||
Жонка | Ганна Беата фон Гальдштэйн | ||||||
Дзеці | Багуслаў Эрнэст, Магнус Ян, Марыя Элеанора, Кацярына, Соф'я Караліна | ||||||
Адукацыя |
Герард Дэнгаф (каля 1632 — 5 студзеня 1685) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Вучыўся ў Лейдэнскім універсітэце (Галандыя).
Каралеўскі дваранін, харунжы надворны каронны ў 1661, чашнік ВКЛ (1661—1666), падстолі ВКЛ (з 1666).
У 1669 удзельнічаў у элекцыі караля Міхала Вішнявецкага.
Сям’я
Прадстаўнік шляхецкага роду Дэнгафаў герба ўласнага «Дзік», сын Эрнэста Магнуса, ваяводы парнаўскага, і Кацярыны фон Дона, брат Эрнэста.
У шлюбе з Ганнай Беатай фон Гальдштэйн, меў 2 сыноў і 3 дачок, сярод якіх найбольш вядомы Багуслаў Эрнэст, падкаморы літоўскі.
Зноскі
Літаратура
- Пазднякоў В. Дэнгафы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 613. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
- Генеалогія Дэнгафаў Архівавана 13 красавіка 2011.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.