Геранім Гарнастай | |
---|---|
| |
Нараджэнне | 1540 |
Смерць | 1600[1] |
Род | Гарнастаі |
Бацька | Гаўрыла Гарнастай[1] |
Маці | Барбара з Ласкіх[d][1] |
Жонка | Беата з Лясотаў[d][1] |
Дзеці | Самуэль Гарнастай[d][1], Ганна з Гарнастаяў[d][1], Ізабела з Гарнастаяў[d][1] і Барбара з Гарнастаяў[d][1] |
Геранім Гарнастай (? — 1600) — землеўласнік.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Гарнастаяў герба «Гіпацэнтаўр». Сын Гаўрылы і Барбары з Ласкіх.
Удзельнічаў у вайсковых выправах ВКЛ у 1590 г. За пазыкі быў абвешчаны банітам у 1586 г[2].
Частку маёмасці бацькі атрымаў яшчэ пры яго жыцці. Так, Геранім стаў уладальнікам Капыля[2].
Сям’я
Яго жонкай стала Беата Лясоцянка, якая пасля яго смерці выйшла за Януша Парыцкага. Іх сын Самуэль (нар. у 1584 г.) быў кіеўскім падкаморыем[2].
Самуэль быў асноўным апекуном і выдаў замуж сясцёр Ганну, Ізабелу і Барбару. Ганна першы раз выйшла за Аляксандра Парыцкага, а другім мужам яе быў Крыштаф Харлінскі. Ізабела стала жонкай Якуба Цешаноўскага. Барбара ў шлюбе з Ёрданам не мела дзяцей[2].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 8 Сліж Н. Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2013. — вып. 39. — С. 40. — ISSN 1232-7468
- 1 2 3 4 Наталля Сліж (Гродна). Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.