Флёр-дэ-ліс
Герб Францыі пры Капетынгах і Бурбонах

Геральдычная лілея (фр.: fleur de lys, даслоўна «кветка лілеі», або лілея) — гербавая фігура. Флёр-дэ-ліс адпавядае сімвал ⚜(U+269C) Юнікода.

У Францыі

Паводле французскай легенды, кароль франкаў Хлодвіг звярнуўся ў 496 годзе ў хрысціянства, пасля чаго анёл даў яму залатую лілею як знак ачышчэння. У іншым варыянце легенды сцвярджаецца, што Хлодвіг узяў сабе ў якасці эмблемы лілею пасля таго, як гарлачыкі ў Рэйне падказалі яму бяспечнае месца, дзе можна перайсці раку ўброд, дзякуючы чаму ён атрымаў перамогу ў бітве.

Лілея, якая часта разглядаецца як сімвал Дзевы Марыі, да канца Сярэднявечча стала ў Францыі эмблемай каралеўскай улады. Так, Людовік VII выкарыстоўваў яе на сваім шчыце, і мяркуюць таксама, што французскае слова lys з'яўляецца скарачэннем ад Louis[1].

Прынамсі адзін карабель Галісцкіх ваенна-марскіх сіл называўся Fleur de Lys. Гэта імя таксама выкарыстоўваў Віктор Гюго для аднаго з персанажаў рамана Сабор Парыжскай Божай Маці.

Варта адзначыць, што паводле апошніх даследаванняў гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў і батанікаў, геральдычнай лілеяй, эмблемай французскага каралеўскага двара, з'яўляецца не лілея, а касач. На гербе Фларэнцыі таксама намаляваны стылізаваная кветка касача.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.