Георг Отс | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Georg Ots | ||||||||
![]() | ||||||||
Асноўная інфармацыя | ||||||||
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1920 | |||||||
Месца нараджэння | Петраград, РСФСР | |||||||
Дата смерці | 5 верасня 1975 (55 гадоў) | |||||||
Месца смерці | ||||||||
Месца пахавання | ||||||||
Краіна |
![]() ![]() |
|||||||
Бацька | Karl Ots[d] | |||||||
Альма-матар | ||||||||
Музычная дзейнасць | ||||||||
Прафесіі | ||||||||
Пеўчы голас | барытон | |||||||
Інструменты | вакал | |||||||
Жанры | опера | |||||||
Грамадская дзейнасць | ||||||||
Партыя | ||||||||
Прэміі |
![]() ![]() ![]() |
|||||||
Узнагароды |
|
|||||||
![]() |
Георг Отс (эст.: Georg Ots; 21 сакавіка 1920, Петраград, Расійская СФСР — 5 верасня 1975, Талін, Эстонская ССР) — папулярны савецкі і эстонскі оперны і эстрадны спявак (лірычны барытон). Народны артыст СССР (1960), лаўрэат дзвюх Сталінскіх (1950, 1952) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1968). Член ВКП(б) з 1946 года.
Біяграфія
Нарадзіўся 21 сакавіка 1920 года ў Петраградзе (Расійская СФСР).
З 1944 года артыст хора, з 1945 года саліст тэатра оперы і балета «Эстонія». Скончыў у 1951 годзе Талінскую кансерваторыю (клас Ц. Куўзіка), у 1951—1552 яе рэктар.
Член ВКП (б) з 1946 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання.
Памёр 5 верасня 1975 года ў Таліне (Эстонская ССР). Пахаваны ў Таліне на Лясных могілках.
Творчасць
Валодаў моцным голасам прыгожага аксаміцістага тэмбру, вялікага дыяпазону, бездакорным густам і артыстызмам. Выступаў у оперы, аперэце, як камерны і эстрадны спявак. Сярод партый: у нацыянальных операх — Мэеліс («Лембіту» В. Капа), Вампа («Агні помсты» Э. Капа), Пятроў («Бераг бур» Г. Эрнесакса); іншых партыі — Яўген Анегін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Дэман («Дэман» А. Рубінштэйна), Дон Жуан, Папагена, Фігара («Дон Жуан», «Чароўная флейта», «Вяселле Фігара» В. А. Моцарта), Эскамілья («Кармэн» Ж. Бізэ), Яга, Рэната, Рыгалета («Атэла», «Баль-маскарад», «Рыгалета» Дж. Вердзі), Джэні Скікі, Марсель («Джані Скікі» і «Багема» Дж. Пучыні), Малатэста («Дон Паскуале» Г. Даніцэці); у аперэтах — Юры («Руму Юры» Л. Нормета і Э. Ара), Даніла («Вясёлая ўдава» Ф. Легара), містар Ікс, Тасіла, прынц Раджамі («Прынцэса цырка», «Марыца», «Баядэра» І. Кальмана), Марка («Вольны вецер» І. Дунаеўскага), Дон Кіхот і Сервантэс («Чалавек з Ламанчы» М. Лі). Першы выканаўца многіх песень сучасных кампазітараў. Здымаўся ў кіно («Святло ў Коардзі», 1952; «Містар Ікс», 1958; «Выпадковая сустрэча», 1961; «Кала Бруньён», 1974).
Ушанаванне памяці
- У гонар Георга Отса названы аўтамабільна-пасажырскі паром «Георг Отс», які быў пабудаваны ў 1980 годзе ў г. Шчэцін, ПНР.
- У 1980 годзе ў гонар Георга Отса выпушчана паштовая марка СССР.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Георг Отс
- Георг Отс на сайце Peoples.ru
- Георг Карлавіч Отс
- Георг Отс на Last.fm