Георг Сымон Ом
ням.: Georg Simon Ohm
Дата нараджэння 16 сакавіка 1789(1789-03-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 1854(1854-07-06)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Карл Крысціян фон Лангсдорф[d]
Вядомы як першаадкрывальнік закона Ома
Член у
Узнагароды Медаль Коплі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Георг Сімон Ом (ням.: Georg Simon Ohm; 16 сакавіка 1789, Эрланген — 7 ліпеня 1854, Мюнхен) — нямецкі фізік.

Біяграфія

Вучыўся ў Эрлангенскім універсітэце (1805-06), затым працаваў настаўнікам у Готштаце (Швейцарыя; 1806-09). Самастойна падрыхтаваў і абараніў у Эрлангене доктарскую дысертацыю (1811). Выкладаў у Бамбергу (1813—1817), Кёльне (1817-28), Берліне (1828—1833). З 1833 года дырэктар Політэхнічнай школы ў Нюрнбергу, з 1849 года прафесар Мюнхенскага ўніверсітэта. Асноўныя працы па электрычнасці, оптыцы, крышталяоптыцы, акустыцы. Правёў серыю дакладных эксперыментаў, усталяваў у 1826 годзе асноўны закон электрычнага ланцуга (закон Ома) і даў у 1827 годзе яго тэарэтычнае абгрунтаванне. З 1830 года займаўся акустыкай. У 1843 годзе паказаў, што найпростае слыхавое адчуванне выклікаецца толькі гарманічнымі ваганнямі, на якія вуха раскладае складаныя гукі. У 1881 годзе імем Ома названа адзінка электрасупраціўлення. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1842).

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 1 2 Georg Ohm // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.