Георгіяс Цалакаглу | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Γεώργιος Τσολάκογλου | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Emmanouil Tsouderos[d] | ||||||
Пераемнік | Konstantinos Logothetopoulos[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
красавік 1886 |
||||||
Смерць |
22 мая 1948 (62 гады)
|
||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, ваенны | ||||||
Род войскаў | Сухапутныя войскі Грэцыі[d] | ||||||
Званне | генерал-лейтэнант | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гео́ргіяс Цала́каглу (грэч. Γεώργιος Τσολάκογλου; красавік 1886, вёска Рэнтына, ном Трыкалы і Кардыцы, Фесалія, Каралеўства Грэцыя — 22 мая 1948, Афіны, Каралеўства Грэцыя) — грэчаскі генерал, прэм’ер-міністр марыянетачнага ўрада акупаванай Грэцыі ў 1941—1942 гадах.
Біяграфія
23 красавіка 1941 года ў парушэнне загаду грэчаскага галоўнакамандуючага падпісаў з прадстаўнікамі нямецкага і італьянскага камандавання акт аб капітуляцыі грэчаскіх войскаў, пасля чаго стаў першым прэм’ер-міністрам марыянетачнага ўрада акупаванай Грэцыі (1941—1942).
Цалакаглу падчас выканання сваіх службовых абавязкаў перарываў любыя антынямецкія паўстанні і спробы аднавіць манархію. У гэтым яму дапамагалі нямецкія гарнізоны, якія заставаліся ў Грэцыі. Аднак гэта прыводзіла толькі да пагаршэння агульнага стану эканомікі Грэцыі і росту незадаволенасці грамадзян. Цалкам была разбурана інфраструктура, усе прыпасы канфіскоўваліся ў насельніцтва і адпраўляліся войскам. Больш таго, большую частку даходаў грэчаскі ўрад перадаваў немцам, забяспечваючы іх як прыпасамі, так і фінансамі. Гэта палітыка прывяла да голаду зімой 1941—1942 гадоў, падчас якога памерлі больш за 300 тысяч чалавек.
Нягледзячы на патрабаванні адстаўкі Цалакаглу, той адмаўляўся пакідаць сваю пасаду. Больш за 80 тысяч чалавек былі сагнаны на працу ў Германію ў часы кіравання Цалакаглу, а тыя, хто адмаўляўся пакідаць краіну, знішчаліся фізічна. Урэшце, замест генерала Цалакаглу 17 лістапада 1942 года быў прызначаны Канстантынас Лагафетопулас.
У 1945 годзе грэчаскім судом прысуджаны да смерці. Прысуд быў заменены на пажыццёвае зняволенне. Памёр ад лейкеміі ў маі 1948 года.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Георгіяс Цалакаглу
- Біяграфія генерала на сайце mlahanas.de (ням.)
- Evi Koukouraki: Von den griechischen Befreiungskriegen bis in die Gegenwart: Geschichte des jungen Griechenlands. Архівавана 9 снежня 2007. на сайце uni-marburg.de (ням.)
- Griechische Armee 1940—1941 Архівавана 27 верасня 2007. на сайце afrika-korps.de (ням.)
- The Second World War 1940—1945. War, Occupation, Resistance, Liberation. на сайце www2.fhw.gr (англ.)
- Griechenland-Geschichte: Der Zweite Weltkrieg und der Bürgerkrieg. Архівавана 8 лютага 2009. на сайце griechische-botschaft.de (ням.)