Георгій Філімонавіч Хараборкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лістапада 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 ліпеня 1941 (35 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | танкавыя войскі |
Званне | капітан |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Георгій Філімонавіч Хараборкін (нар. 23 лістапада 1905, Бранская вобласць — 6 ліпеня 1941, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
У Чырвонай Арміі з 1927 года. Скончыў Арлоўскую бранятанкавую школу ў 1933 годзе. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 красавіка 1940 года быў удастоены высокага звання — Герой Савецкага Саюза.
У час Вялікай Айчыннай вайны камандаваў танкавым батальёнам 27-га танкавага палка (14-я танкавая дывізія, 7-ы механізаваны корпус, Заходні фронт). Удзельнічаў у танкавай бітве на паўднёвым захадзе ад горада Віцебска.
Загінуў 6 ліпеня 1941 года пры разведцы боем пазіцый праціўніка на рацэ Чарнагосніца[1].
Пахаваны ў брацкай магіле гарадскога пасёлка Бешанковічы[2].
Зноскі
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.