Гандбол
Георгій Уладзіміравіч Свірыдзенка
Нарадзіўся 3 снежня 1962(1962-12-03)[1] (61 год)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
1981—1990 СКА Мінск
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Георгій Свірыдзенка (нар. 3 снежня 1962, г. Мінск) — беларускі гандбаліст, заслужаны майстар спорту СССР. Чэмпіён XXIV Алімпійскіх гульняў у Сеуле (Паўднёвая Карэя). Быў у складзе зборнай каманды СССР. Чэмпіён свету сярод юніёраў 1983 гады, чэмпіён Гульняў добрай волі, чатырохразова быў Уладальнікам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, двухразовы ўладальнік Кубка кубкаў еўрапейскіх краін, уладальнік Суперкубка ў складзе каманды «СКА»-Мінск.

Першым трэнерам быў Анатоль Чукаткін. Выступаў за клуб «СКА»-Мінск (1981—1990). Як легіянер выступаў за клубы Італіі, Германіі, з 1996 года працаваў трэнерам гандбольных клубаў Германіі. З 1995 па 1996 год быў трэнерам каманды «СКА»-Мінск. Прызначаўся галоўным трэнерам зборнай каманды Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Літаратура

  • Гандбол на Брестчине : истоки, тренеры, игроки, победы (руск.) / В. Н. Кудрицкий. — Брест: Альтернатива, 2016.  152 с.: ил. — ISBN ISBN 978-985-521-566-1.
  • Свірыдзенка Георгій Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 263. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.