Георгій Тарнаўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Віктар Рыгоравіч Макараў | ||||||
Пераемнік | Мікалай Іванавіч Ігнатовіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 чэрвеня 1931[1] |
||||||
Смерць |
1997 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Сцяпан Паўлавіч Тарнаўскі | ||||||
Маці | Марыя Фёдараўна Тарнаўская | ||||||
Жонка | Галіна Іванаўна Тарнаўская (удава) | ||||||
Дзеці | сын Аляксандр і дачка Эвеліна | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук | ||||||
Прафесія | дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класа | ||||||
Дзейнасць | юрыст | ||||||
Узнагароды |
|
Гео́ргій Тарна́ўскі (1 чэрвеня 1931, в. Сынарна, Іллінецкі раён Вінніцкай вобласці, УССР — 1997, Мінск) — кандыдат юрыдычных навук, ганаровы юрыст РСФСР, Генеральны пракурор БССР, дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класа.[2]
Біяграфія
Нарадзіўся 1 чэрвеня 1931 года ў в. Сынарна Араціўскага раёна УССР (цяпер — Вінніцкая вобласць Украіны) ў сям’і служачых. Скончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля чаго працаваў у органах пракуратуры УССР на розных пасадах.
З 1965 года з’яўляўся пракурорам Вінніцкай вобласці, з 1981 года — начальнікам упраўлення агульнага нагляду Пракуратуры СССР. У 1986—1991 гадах з’яўляўся пракурорам БССР. Быў выбраны народным дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета СССР.
У 1988 годзе ўвайшоў у склад Дзяржаўнай камісіі БССР па расследванні злачынстваў у Курапатах, быў выконваючым абавязкі намесніка старшыні камісіі. Па выніках працы ў камісіі і праведзенага Пракуратурай БССР следства ў сааўтарстве з Валерам Собалевым і Яўгенам Гарэлікам напісаў кнігу «Курапаты: следства працягваецца»(недаступная спасылка), якая ў 1990 г. была выдадзена ў Маскве.
Да 1996 года працаваў у Пракуратуры Рэспублікі Беларусь на розных пасадах.
Асабістае жыццё
Жанаты. Сын — Аляксандр Тарнаўскі (нар. 1960), дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ, першы намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай Думы па бюджэце і падатках[3].
Бібліяграфія
Тарнаўскі з’яўляецца аўтарам наступных кніг:[4]
- Долежан В. В., Тарнавский Г. С. Прокурорский надзор за исполнением законов в сельском хозяйстве. — М.: «Юрид. лит.», 1986;
- Тарнавский Г. С. Правовое обеспечение перестройки в современных условиях. — Мн.: Правл. о-ва «Знание», 1990;
- Тарнавский Г., Соболев В., Горелик Е. Куропаты: следствие продолжается Архівавана 1 жніўня 2012.. — М. «Юрид. лит.», 1990. — 270 с. — ISBN 5-7260-0305-5
Узнагароды
- ордэн «Знак Пашаны».
Зноскі
- ↑ http://www.prokuratura.gov.by/ru/about/istoriya/prokurory-bssr-respubliki-belarus/
- ↑ Прокуроры БССР, Республики Беларусь(недаступная спасылка) // Генеральная прокуратура Республики Беларусь (руск.)
- ↑ Профіль А. Тарнаўскага на сайце ДД РФ
- ↑ Георгий Степанович Тарнавский Архівавана 5 сакавіка 2016. // Biblus