Георгій Станіслававіч Таразевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Іван Палякоў | ||||||
Пераемнік | Мікалай Дземянцей | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Сянько | ||||||
Пераемнік | Віктар Бурскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 ліпеня 1937 |
||||||
Смерць |
21 сакавіка 2003 (65 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук | ||||||
Дзейнасць | дыпламат, палітык, інжынер | ||||||
Узнагароды |
|
Георгій Станіслававіч Таразевіч (17 ліпеня 1937, Слабада, цяпер Мядзельскі раён — 21 сакавіка 2003, Мінск) — савецкі і беларускі палітычны дзеяч.
Біяграфія
Георгій Таразевіч нарадзіўся 17 ліпеня 1937 года ў вёсцы Слабада Віленскага ваяводства Польшчы, цяпер Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. У 1959 годзе ён скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-геадэзіст», праз дзесяць гадоў абараніў кандыдацкую дысертацыю (кандыдат тэхнічных навук).
Праца
- 1959—1962 — інжынер-геадэзіст геадэзічнага атрада № 6 Заходняга аэрагеадэзічнага прадпрыемства, г. Гомель.
- 1962—1966 — старэйшы геадэзіст, галоўны геадэзіст атрада № 6, г. Гомель.
- 1966—1969 — в. а. дацэнта, старшы выкладчык Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (Гомель).
- 1969—1972 — начальнік прадпрыемства № 5, г. Мінск.
Партыйная кар’ера
- 1972—1973 — другі сакратар Савецкага райкама КПБ г. Мінска.
- 1973—1977 — першы сакратар Савецкага райкама КПБ г. Мінска.
- 1977—1980 — другі сакратар Мінскага гаркама КПБ.
- 1980—1983 — старшыня выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.
- 1983—1985 — першы сакратар Мінскага гаркама КПБ.
З 29 лістапада 1985 па 28 ліпеня 1989 Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Уваходзіў у Вярхоўны Савет СССР, дзе ўзначальваў дзве камісіі: па міжнацыянальных адносінах і планава-бюджэтную. Пабываў у шматлікіх гарачых пунктах: у Нагорным Карабаху, Тбілісі, Баку, Вільні.
Давераная асоба Міхаіла Гарбачова. Выконваў пры ім функцыі свайго роду пасла па адмысловых даручэннях у гарачых пунктах.
У незалежнай Беларусі
Пасля атрымання Беларуссю незалежнасці вярнуўся на Радзіму. Быў першым намеснікам Міністра замежных спраў, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом у Польшчы (1994—1995). Негатыўна паставіўся да правядзення майскага рэферэндума 1995 года. Адкрыта выказаўся ў абарону нацыянальнай сімволікі і беларускай мовы. У чэрвені 1995 года распараджэннем Прэзідэнта Беларусі вызвалены ад абавязкаў. Быў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай Грамады), старшынёй яе Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі. У лютым 1998 года ўвайшоў у Нацыянальны выканаўчы камітэт, створаны беларускай апазіцыяй. Стаў старшынёй камітэта па нацыянальных і рэлігійных адносінах Нацыянальнага выканаўчага камітэта.
З выступленняў Георгія Таразевіча ў друку:
Я прывык казаць людзям праўду, тое, што думаю. За гэта меў у жыцці нямала непрыемнасцяў. І з апошняй маёй пасады пасла Беларусі ў Польшчы вызвалілі «ў сувязі з пераходам на іншую работу». Толькі вось якая гэтая работа, нават сам не ведаю і па сённяшні дзень… З аднаго боку, апынацца ў такой сітуацыі непажадана, а з другога — сумленне перад людзьмі чыстае, што на мой погляд, больш важна… [1].
Памёр 21 сакавіка 2003 года ў Мінску. Георгія Таразевіча пахавалі на Усходніх могілках у Мінску.
Зноскі
- ↑ Інтэрв’ю Г. С. Таразевіча «…Затое сумленне чыстае» // «Рэгіянальная газета», 24 лістапада 1995 года, № 31, стар. 2.