Георгій Міхайлавіч Склязнёў
Дата нараджэння 20 студзеня (2 лютага) 1911(1911-02-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1937(1937-02-12) (26 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў танкавыя войскі
Гады службы 19321937
Званне лейтэнант
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн ЛенінаОрдэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Георгій Міхайлавіч Склязнёў (20 студзеня (2 лютага) 1911, мяст. Навабеліца, Гомельскі павет, цяпер у складзе г. Гомель — 12 лютага 1937, Іспанія) — удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі, танкіст. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Г. М. Склязнёў нарадзіўся ў Навабеліцы. У 1929 годзе скончыў школу. Працаваў на будаўніцтве Гомельскага лесакамбіната. У Чырвонай Арміі з 1932 года.

Вучыўся ў Маскоўскім вышэйшым вучылішчы, скончыў Горкаўскае тэхнічнае вучылішча (1934). Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939 гг.. Камандзір танкавага ўзвода лейтэнант Склязнёў вызначыўся ў баях супраць франкістаў пад Мадрыдам. Загінуў у час атакі на рацэ Харама ў раёне гары Пінгарон.

Узнагароды

Памяць

  • Г. М. Склязнёў навечна залічаны ў спісы Ташкенцкага танкавага вучылішча.
  • У Гомелі ў гонар Г. М. Склязнёва названа вуліца.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.