Георгій Кірылавіч Казлоў | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1903 | |||||||||||
Месца нараджэння | ||||||||||||
Дата смерці | 21 снежня 1970 (67 гадоў) | |||||||||||
Месца смерці | ||||||||||||
Месца пахавання | ||||||||||||
Альма-матар | ||||||||||||
Прыналежнасць | СССР | |||||||||||
Род войскаў | пяхота | |||||||||||
Гады службы | 1918—1965 | |||||||||||
Званне |
|
|||||||||||
Камандаваў | 27-я стралковая дывізія (2-га фарміравання)[d] | |||||||||||
Бітвы/войны |
Грамадзянская вайна ў Расіі Вялікая Айчынная вайна Савецка-японская вайна |
|||||||||||
Узнагароды і званні |
|
|||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гео́ргій Кіры́лавіч Казло́ў (19 снежня 1902 (1 студзеня 1903), с. Селяхі, Гродзенская губерня Расійская імперыя[1] — 21 снежня 1970, Ленінград) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант (1944).
Біяграфія
У Чырвонай Арміі — з 1918 года. З 1920 года — член УКП(б) / КПСС.
У час Грамадзянскай вайны ваяваў на Заходнім фронце.
У 1921 скончыў пяхотныя камандныя курсы (1921). Удзельнік падаўлення Кранштацкага мецяжу[2].
Пасля Грамадзянскай вайны — камандзір узвода, камандзір роты.
У 1924 скончыў Ваенна-пяхотную школу, у 1933 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ.
З 1933 года — начальнік аператыўнага аддзялення штаба дывізіі.
З 1934 года — камандзір стралковага палка.
З 1938 года — выкладчык Ваенна-транспартнай акадэміі[3].
З 1940 года — начальнік аддзела баявой падрыхтоўкі арміі.
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны — начальнік аператыўнага аддзела штаба арміі, камандзір 27-й стралковай дывізіі (24.09.1941 — 08 жніўня 1942) — начальнік штаба 26-й арміі.
3 мая 1942 года прысвоена званне генерал-маёр.
З 23 мая 1944 па 6 сакавіка 1945 г. — камандуючы 19-й арміяй[4] на Карэльскім і 2-м Беларускім франтах. Вёў баявыя дзеянні ў Карэліі, у 1944 — пераслед праціўніка на Кандалакшскім кірунку, прымаў удзел у Усходне-Памеранскай аперацыі.
У лютым 1944 года прысвоена званне генерал-лейтэнант.
На пасадзе намесніка камандуючага 39-й арміяй, удзельнічаў у вайне з Японіяй.
У 1948 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба.
Займаў пасады намесніка камандуючага арміяй, начальніка штаба Прыморскай, Беламорскай (лістапад 1948 — чэрвень 1951) і Паўночнай (чэрвень 1951 — красавік 1952) ваенных акруг.
З 1952 года — начальнік кафедры, з сакавіка 1953 года — намеснік начальніка Ваеннай акадэміі тылу і транспарту.
З 1965 года — у запасе.
Сачыненні
Крыніца — электронныя каталогі РНБ
- Козлов Г. К. В лесах Карелии: [Воен.-ист. очерк боевых действий войск 7-й армии Сев. фронта]. — М.: Воениздат, 1963. — 128 с. — 22 000 экз.
Узнагароды
- Ордэн Леніна
- 4 ордэна Чырвонага Сцяга
- ордэна Кутузава 1-й і 2-й ступені
- медалі[5].
Зноскі
- ↑ цяпер у Брэсцкім раёне
- ↑ День рожденья звёзд Архівавана 27 лістапада 2011.
- ↑ Военная академия тыла и транспорта имени А. В. Хрулёва
- ↑ Карельский фронт
- ↑ Наградной лист . Подвиг народа. Праверана 27 снежня 2013.
Літаратура
- Народные избранники Карелии: Депутаты высших представительных органов власти СССР, РСФСР, РФ от Карелии и высших представительных органов власти Карелии, 1923—2006: справочник / авт.-сост. А. И. Бутвило. — Петрозаводск, 2006. — 320 с.
Спасылкі
- Біяграфія на сайце «Хронаса»
- Антоненко С. В. Великая Отечественная: Командармы: Военно-биографический словарь. — М.: Кучково поле, 2005. — 408 с. — ISBN 5-86090-113-5.
- Бойко В. Р. Большой Хинган — Порт-Артур.