Георгій

Архіепіскап Магілёўскі, Мсціслаўскі і Аршанскі
20 жніўня 1755 13 лютага 1795
Царква Руская праваслаўная царква
Папярэднік Іеранім (Валчанскі)
Пераемнік Афанасій (Вальхоўскі)

Адукацыя
Дзейнасць праваслаўны святар, eparch, Orthodox theologian, філосаф
Месца працы
Нараджэнне 20 лістапада (1 снежня) 1717, 1 снежня 1717(1717-12-01), 1717[1] ці 1 кастрычніка 1717(1717-10-01)[2]
Смерць 13 (24) лютага 1795, 24 лютага 1795(1795-02-24)[2] ці 1795[1]
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Георгій Каніскі (9 (20) лістапада 1717, г. Нежын, цяпер Чарнігаўская вобл., Украіна — 2 (13) лютага 1795) — епіскап Рускай Праваслаўнай Царквы, царкоўны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, пісьменнік.

У 1993 годзе архіепіскап Георгій быў прылічаны да ліку мясцовашанаваных святых Беларускай праваслаўнай царквы[3].

Жыццё і дзейнасць

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Скончыў Кіева-Магілянскую акадэмію (1743). Прыняў манаскі пострыг у Кіева-Пячэрскай лаўры. У 17451755 гадах выкладчык, прафесар, рэктар Кіева-Магілянскай акадэміі. Вучань і паслядоўнік прафесараў С. Кулябякі, Ф. Пракаповіча, С. Тадароўскага. У 1755 годзе пасвячоны на епіскапа Магілёўскага (Беларускага).

Архірэйскі палац у Магілёве, узведзены па заказу архіепіскапа

У 1757 годзе адкрыў у Магілёве пры архірэйскім доме друкарню і перавыдаў скарочаны тэкст «Катэхізіса» Ф. Пракаповіча ў сваім перакладзе на «рускі дыялект». У 1757 годзе стварыў пры Спаскім манастыры школьныя класы і заснаваў духоўную семінарыю. Сабраў шмат дакументаў па гісторыі праваслаўнай царквы. У 1765 годзе на аўдыенцыі караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста выступіў з прамовай у абарону правоў праваслаўных і іншых дысідэнтаў, якая была перакладзена на еўрапейскія мовы як узор абароны верацярпімасці.

Г. Канінскі звяртаўся па дапамогу праваслаўным у Рэчы Паспалітай да расійскіх імператрыц Лізаветы і Кацярыны II. Тройчы (1759, 1760, 1768) на жыццё Г. Каніскага рыхтаваліся замахі. Ратуючыся ад замаху, у 1768 годзе Каніскі выехаў у Расію (Смаленск), дзе заставаўся Магілёўскім епіскапам у выгнанні.

Вярнуўся пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе. У 1793 годзе архіепіскап Каніскі абраны ў Сінод. Намаганнямі Г. Каніскага была арганізавана праваслаўная Мінская епархія.

Аўтар «Мемарыяла аб крыўдах праваслаўным», «Правоў і вольнасці жыхароў грэчаскага веравызнання», «Збору павучальных слоў», «Запісак аб тым, што ў Расіі да канца 16 ст. не было ніякай уніі з Рымскай царквой», духоўнага дзённіку «Думкі», адказу на «Пісьмо Вальтэра да настаўнікаў царквы і багасловаў», драмы «Уваскрэсенне мёртвых» і інш. Сабраў т.зв. «Архіў Каніскага», аснову якога склалі дакументы з архіва Калегіі замежных спраў Расіі.

Памяць

У снежні 1992 года ў Магілёве ў гонар Г. Каніскага на архіепіскапскім доме, дзе ён жыў, адкрыта мемарыяльная дошка.

У жніўні 1993 года рашэннем Сінода Беларускай праваслаўнай царквы па блаславенні патрыярха Аляксія II архіепіскап Георгій праслаўлены (кананізаваны) у ліку мясцовашанаваных святых Беларускай праваслаўнай царквы. Яму складзеныя служба і акафіст. Святкаванне царкоўнай памяці свяціцеля адбываецца 13 / 26 лютага — у дзень яго праведнага спачыну, і 24 ліпеня / 6 жніўня — у дзень яго праслаўлення[3].

Беларускія пераклады

Драму «Уваскрэсенне мёртвых» на беларускую мову пераклаў Анатоль Брусевіч[4]

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 21 сакавіка 2023.
  2. 1 2 Словарь русских писателей XVIII века. Выпуск 2: К—П / под ред. А. М. ПанченкоСПб.: Наука, 1999. — ISBN 5-02-028095-X
  3. 1 2 Свяціцель Георгій, архіепіскап Магілёўскі і Беларускі
  4. Георгій Каніскі. Уваскрэсенне мёртвых // Тэрмапілы № 13, 2009. — С. 239—257.

Літаратура

  • Георгій Каніскі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Магілёва. — Мн., 1998. — С. 83;
  • Каніскі Георгій // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 585. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Каніскі Георгій // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1997. — С. 84—85. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Георгій Каніскі. Уваскрэсенне мёртвых // Тэрмапілы № 13, 2009. — С. 239—257.
  • Самусік А. Ф. «Катэхізм» Г. Каніскага ў гісторыі праваслаўнай духоўнай літаратуры XVІІI ст. // Матэрыялы ХVІІІ міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, Мінск, 28-29 красавіка 2022 г.: / Нац. б-ка Беларусі; склад.: Т. У. Карнілава [і інш.]. Мінск, 2022. С. 235—241.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.