Георгій Георгіевіч Разанка
старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта[d]
1985 1989

Нараджэнне 1 жніўня 1941(1941-08-01)
Смерць 25 сакавіка 2021(2021-03-25)[1] (79 гадоў)
Адукацыя
  • Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж (1962)[1]
  • БДАТУ (невядома)[2]
Дзейнасць дзяржаўны служачы
Узнагароды

Георгій Георгіевіч Разанка (1 жніўня 1941, в. Роўбіцк, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць — 25 сакавіка 2021) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 жніўня 1941 года ў вёсцы Роўбіцк Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці[3].

Працоўную біяграфію пачаў у 1957 годзе рабочым калгаса «Шлях Леніна» Пружанскага раёна. Скончыў у 1962 годзе з адзнакай аддзяленне механізацыі Пружанскага сельгастэхнікума. Пасля адпрацоўкі ў калгасе паступіў і паспяхова скончыў Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. З 1967 года на працягу пяці гадоў працаваў галоўным інжынерам у калгасе «Шлях Леніна». Потым дзесяць гадоў — старшынёй калгаса «Новая Крыніца»[3].

У 1982—1985 гадах узначальваў упраўленне сельскай гаспадаркі Пружанскага райвыканкама. У 1985—1989 гадах быў старшынёй Пружанскага райвыканкама, у 1989—1991 гадах — першым сакратаром райкама КПБ.

З 1992 па 2003 гады працаваў начальнікам Пружанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у 2003—2008 гадах быў памочнікам члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь[3].

Памёр 25 сакавіка 2021 года. 27 сакавіка прайшло развітанне каля Пружанскага палаца культуры, цырымонія праходзіла з закрытай труной (гл. пандэмія COVID-19 у Беларусі)[4].

Узнагароды

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.