Георгій Васільевіч Катулін
Род дзейнасці спартыўны функцыянер
Дата нараджэння 15 студзеня 1955(1955-01-15) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Гео́ргій Васі́льевіч Кату́лін (нар. 15 студзеня 1955, Улан-Удэ) — беларускі спартыўны функцыянер, генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь (2005—2015, 2017—2019), дырэктар фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года»[1][2].

Біяграфія

Нарадзіўся 15 студзеня 1955 года ва Улан-Удэ. У 1977 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.

У 1977—1984 гадах працаваў інжынерам Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава. У 1984—1991 гадах — старшыня спартыўнага клуба «Вымпел» Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава[3].

У 1989 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры.

У 1991—1992 гадах — адказны сакратар федэрацыі атлетызму БССР і горада Мінска. У 1992—1993 гадах — адказны сакратар Міжнароднай прафесійнай лігі спорту[3].

У 1993—1996 гадах — выканаўчы дырэктар МАК «Здароўе».

У 1996—1998 гадах — прэзідэнт Беларускай асацыяцыі аматараў культурызму. У 1998—2001 гадах — генеральны сакратар Беларускай федэрацыі бодзібілдынгу і фітнесу[3].

У 2001—2004 гадах — інспектар ЗП «ІТЭРА-БЕЛ».

У 2004—2005 гадах — адказны сакратар Беларускай федэрацыі бодзібілдынгу і фітнесу.

З 2005 па 16 студзеня 2015 года[4] і з 2017 па 17 студзеня 2019 года[5] працаваў генеральным сакратаром Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Са жніўня 2017 года працаваў дырэктарам фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года»[6].

Узнагароды

  • падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008),
  • ганаровая грамата Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2015)[4],
  • ганаровы знак Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь «За заслугі ў развіцці алімпійскага руху ў Рэспубліцы Беларусь» (2015)[4].

Зноскі

  1. "Катулін аб Еўрапейскіх гульнях: трэба спрацаваць як «швейцарскі гадзіннік»". Sputnik. 1 красавіка 2018. Праверана 2019-06-19.
  2. "Катулін: у медалях II Еўрапейскіх гульняў ёсць і золата, і нанаалмазы". Sputnik. 27 мая 2019. Праверана 2019-06-19.
  3. 1 2 3 Генеральный секретарь НОК Беларуси Георгий Катулин избран председателем Комиссии Олимпийских игр ЕОК
  4. 1 2 3 Генеральным секретарем НОК Беларуси избран Анатолий Котов
  5. Новым генеральным секретарем НОК Беларуси назначена Полина Головина
  6. Георгий Катулин — директор фонда «Дирекция II Европейских игр 2019 года», генеральный секретарь НОК Республики Беларусь Архівавана 24 кастрычніка 2021.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.