Георгій Барысавіч Шчарбакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 жніўня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 чэрвеня 1989 (71 год) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, рэжысёр, сцэнарыст, настаўнік |
Тэатр | |
Узнагароды |
|
IMDb | ID 8273472 |
Георгій Барысавіч Шчарбакоў (22 жніўня 1917 — 9 чэрвеня 1989) — рускі савецкі акцёр і рэжысёр, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1959). Народны артыст Беларускай ССР (1963).[1]
Біяграфія
Скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва (1939). Працаваў у тэатрах Масквы, Вільнюса. У 1958—1962 гадах галоўны рэжысёр Беларускага тэатра імя Якуба Коласа, у 1962—1964 гадах — Беларускага тэатра імя Янкі Купалы. У 1966—1989 гадах выкладаў у Маскоўскім інстытуце культуры, прафесар (1977).
Яго рэжысуры ўласціва спалучэнне наватарскіх пошукаў з нацыянальнымі традыцыямі сцэнічнага мастацтва, выразнае пастановачна-відовішчнае ўвасабленне задумы.
Зноскі
Літаратура
- Бур’ян Б. І. Шчарбакоў Георгій Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 496. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
- Георгій Барысавіч Шчарбакоў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.