Георгій Андрэевіч Маркоўскі
Сцяг Міністр лясной гаспадаркі Беларусі
17 ліпеня 1990 10 жніўня 1994
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Валянцін Зорын
Сцяг Міністр лясной гаспадаркі БССР
кастрычнік 1985 17 ліпеня 1990
Кіраўнік урада Уладзімір Бровікаў
Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Сяргей Маісеенка
Пераемнік пасада скасаваная

Нараджэнне 14 сакавіка 1937(1937-03-14)
Смерць 6 лістапада 2016(2016-11-06) (79 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Гео́ргій Андрэ́евіч Марко́ўскі (14 сакавіка 1937, в. Восава Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці) — 6 лістапада 2016) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр лясной гаспадаркі Беларусі ў 19851994 гадах.

Біяграфія

Пасля заканчэння Пагосцкай школы ў 1954 годзе паступіў у Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава. Па размеркаванню быў накіраваны на працу старэйшым майстарам ў Івацэвіцкі хімлясгас[1]. У чэрвені 1960 года ён узначаліў Бранягорскае лясніцтва гэтага ж лясгаса, а ў снежні 1965 года быў прызначаны дырэктарам Столінскага лясгаса.

У жніўні 1971 года быў прызначаны начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва Столінскага раённага Савета дэпутатаў працоўных і адначасова намеснікам старшыні выканкама, з чэрвеня 1975 па жнівень 1977 года — старшынёй Столінскага райвыканкама. Пасля заканчэння Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС у 1979 годзе Г. А. Маркоўскі быў абраны першым сакратаром Столінскага райкама партыі. На гэтай пасадзе ён працаваў да ліпеня 1984 года, а пасля ўзначаліў упраўленне лясной гаспадаркі Брэсцкага аблвыканкама.

У чэрвені 1985 года Георгій Маркоўскі прызначаецца намеснікам міністра лясной гаспадаркі БССР, у верасні гэтага ж года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР — міністрам лясной гаспадаркі БССР.

Быў зняты з пасады 10 жніўня 1994 года[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. Георгий Андреевич МАРКОВСКИЙ // Они руководили отраслью
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 10 августа 1994 г. №35 «Вопросы Министерства лесного хозяйства Республики Беларусь» (руск.) (10 жніўня 1994). Праверана 28 лютага 2019.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.