Георгій Іванавіч Чарняўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 6 (19) красавіка 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 ліпеня 1985 (76 гадоў) |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | афармленчае мастацтва[d] і графіка |
Вучоба | |
Уплыў | Фёдар Адольфавіч Фогт, Міхаіл Георгіевіч Эндэ і Яфім Сямёнавіч Мінін |
Член у |
Георгій Іванавіч Чарняўскі (6 (29) красавіка 1909, мястэчка Іўе, цяпер Гродзенская вобласць — 13 ліпеня 1985) — беларускі мастак.
Біяграфія
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вучыўся ў 1930—1933 гадах у Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў Ф. Фогта, М. Эндэ, Я. Мініна.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1960 года.
Творчасць
Працаваў у афармленчым мастацтве і прыкладной графіцы. Асноўныя творы: афармленне павільёна БССР на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве, інтэр’ераў аўтавакзала «Цэнтральны», Палаца культуры і тэхнікі аўтамабільнага завода, магазіна «Паўлінка», а таксама свята ў гонар 20-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (усе ў г. Мінску).
Зноскі
Літаратура
- Чарняўскі Георгій Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
Спасылкі
- Георгій Іванавіч Чарняўскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.