Генічаскае возера | |
---|---|
укр.: Генічеське озеро | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | -1.5 м |
Даўжыня | 4.9 км |
Шырыня | 2.9 км |
Плошча | 9.2 км² |
Найбольшая глыбіня | 0.6 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | салёнае |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 19.2 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Украіна |
Рэгіён | Херсонская вобласць |
Генічаскае возера |
|
|
|
Генічаскае возера |
|
|
Гені́часкае во́зера — салёнае возера ў Генічаскім раёне Херсонскай вобласці.
Генічаскае возера размешчана на паўвостраве Сямёнаўскі Кут у межах Арабацкай стрэлкі. Катлавіна возера займае былы заліў Сіваша і ляжыць ніжэй яго ўзроўню. Даўжыня возера — 4,5 км, шырыня — да 2,9 км, плошча — 9,2 км², глыбіня — да 0,5—0,6 м. Берагі высокія (да 7 м), гліністыя. Генічаскае возера жывіцца водамі Сіваша, з якім злучанае каналам.
Салёнасць — да 150 г/л. На дне возера — цёмна-шэры глей, перакрыты пластом самасаднай солі (штогод здабываюць да 12 тыс. т каменнай солі).
Рэкрэацыя
Акрамя прамысловых мэт, возера выкарыстоўваецца ў мэтах рэкрэацыі. Дно возера пакрыта брудам (цёмна-шэры глей пакрыты пластам самасадачнай солі). У перспектыве саляны промысел возера можа стаць аб’ектам зялёнага турызму[1].
Саляны промысел
Возера з’яўляецца сыравіннай базай салянай прамысловасці: ва ўсходняй частцы воднага люстэрка возера размешчаны саляны промысел. Здабыча солі вядзецца суб’ектамі гаспадарання ДП Генічаскі солезавод і МПКП «Інтэр-Поўдзень».
У дарэвалюцыйныя часы на возеры былі добра абсталяваныя промыслы. Раней на возеры глаўбераву соль здабывалі менавіта ў зімовы час — вымаражваннем[2]. Да канца XIX стагоддзя здабыча солі прыкметна падае. Максімальная лічба яе гадавой здабычы дасягала 80 тыс. т у год. Па дадзеных на 1885 год на Генічаскім участку здабыта 60 тыс. т солі, на 1887 год — 38,4 тыс. т. У пачатку XXI стагоддзя на солезаводзе здабывалася 20-25 тыс. т солі (у т. л. 16 тыс. т — тэхнічнай) [3].
Зноскі
- ↑ Генический солепромысел(недаступная спасылка)
- ↑ Соленые промыслы Архівавана 4 лютага 2013.
- ↑ IV. Промышленность и сельское хозяйство. Солепромыслы
Літаратура
- Геаграфічная энцыклапедыя Украіны. — Том 1. / Рэдкалегія: А. М. Марыніч (адказны рэдактар) і ін. — К. : «Украінская савецкая энцыклапедыя» імя М. П. Бажана, 1989.