Генры Нокс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Henry Knox | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джордж Вашынгтон | ||||||
Пераемнік | John Doughty[d] | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Цімаці Пікерынг | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Benjamin Lincoln[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 ліпеня 1750[1]
|
||||||
Смерць |
25 кастрычніка 1806[1] (56 гадоў) ці 21 кастрычніка 1806[2] (56 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Lucy Flucker Knox[d] | ||||||
Дзеці | Caroline Flucker Knox Swan Holmes[d] | ||||||
Член у |
|
||||||
Дзейнасць | афіцэр, палітык | ||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Кантынентальная армія | ||||||
Званне | генерал-маёр | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генры Нокс (англ.: Henry Knox; 25 ліпеня 1750 — 25 кастрычніка 1806) — ваенны дзеяч ЗША, першы ваенны міністр ЗША.
З дзяцінства працаваў клеркам у кнігарні ў Бостане, пазней сам адкрыў уласны кніжны гандаль. З 18 гадоў удзельнічаў у Амерыканскай рэвалюцыі на баку паўстанцаў.
Нокс з 1772 года служыў грэнадзёрам у Бостанскім грэнадзёрскім корпусе. За ваенныя заслугі Джордж Вашынгтон ў 1775 годзе надаў яму званне палкоўніка, неўзабаве яны пасябравалі. Скарыстаўшыся захопленай ў брытанцаў зброяй, стварыў уласнае артылерыйскае падраздзяленне, якое паспяхова праявіла сябе ў шэрагу кампаній.
З 1785 года — міністр абароны. Як міністр абароны змог арганізаваць рэгулярны ваенны флот ЗША, апалчэнне ЗША, стварыў сетку берагавых умацаванняў. Адначасова наладзіў добрыя адносіны з індзейскімі плямёнамі, частка якіх падтрымала амерыканцаў у вайне супраць англічан. Разам з Вашынгтонам праводзіў праграму цывілізацыі індзейцаў, асабліва Пяці цывілізаваных плямёнаў. 2 студзеня 1795 года сышоў у адстаўку, займаўся фермерствам.
16 чэрвеня 1774 года ажаніўся з Люсі Флакер, бацькі якой падтрымалі брытанцаў. Памёр ад няшчаснага выпадку — праглынуў курыную костку, якая выклікала разрыў кішэчніка, што прывяло да перытанiту.
Зноскі
- 1 2 Henry Knox // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.
- ↑ Find a Grave — 1996.