Генрых II Горды | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Heinrich der Stolze | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генрых IX Чорны | ||||||
Пераемнік | Леапольд IV | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лотар II | ||||||
Пераемнік | Альбрэхт Мядзведзь | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1108[1] | ||||||
Смерць |
20 кастрычніка 1139 ці 1139[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Вельфы | ||||||
Бацька | Генрых IX Чорны | ||||||
Маці | Вульфгільда Саксонская[d] | ||||||
Жонка | Гертруда Саксонская[2][3] | ||||||
Дзеці | Генрых Леў[2] | ||||||
Дзейнасць | суверэн | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрых Горды (ням.: Heinrich der Stolze; каля 1108 — 20 кастрычніка 1139) — герцаг Баварыі пад імем Генрых X з 1126 года, герцаг Саксоніі пад імем Генрых II з 1137 года, маркграф Тасканы з 1137 года, з роду Вельфаў.
Другі сын герцага Баварыі Генрыха IX Чорнага, і Вулфілд (пам. 29 снежня 1126 года), старэйшай дачкі герцага Саксоніі Магнуса. Яго старэйшы брат Конрад быў манахам-цыстэрцыянцам і памёр у 1126 годзе незадоўга да смерці сваіх бацькоў.
Біяграфія
Генрых атрымаў у спадчыну Баварыю пасля таго, як яго бацька Генрых IX сышоў у манастыр і неўзабаве затым памёр у 1126 годзе. Як было раней дамоўлена паміж Генрыхам IX і імператарам Лотарам II, Генрых Горды ажаніўся 29 мая 1127 года з адзінай дачкой і спадчынніцай імператара Гертрудай. Такім чынам, пад яго кантроль перайшлі вялікія ўладанні на поўначы Германіі, якія раней належалі родам графаў Суплінбурга, Браўншвайга (Брунанам) і Нортхейма.
Генрых Горды быў верным прыхільнікам імператара ў барацьбе з Штаўфенамі: братамі Фрыдрыхам II, герцагам Швабіі, асноўным супернікам Лотара за нямецкую карону на выбарах 1125 года, і Конрадам, герцагам Франконіі, абвешчаным сваімі прыхільнікамі каралём у 1127 годзе. Генрых беспаспяхова аблажыў Нюрнберг (1127 год), браў удзел у захопе Шпаера (1129 год) і ўзяў Ульм (1134 год). У 1129 годзе Генрых Горды паспрабаваў зманам захапіць у палон Фрыдрыха II, але пацярпеў няўдачу. Вайна завяршылася ў 1135 годзе, калі Штаўфены прызналі ўладу Лотара. Адначасова Генрых Горды ўвязаўся ў Баварыі ў канфлікт (які доўжыўся да 1133 года) за прызначэнне епіскапа Рэгенсбурга з Фрыдрыхам, графам Богена.
У 1136—1137 гадах Генрых суправаджаў імператара ў паходзе ў Італію. У Італіі Лотар дараваў яму тытул маркграфа Тасканы, а рымскі Папа Інакенцій II перадаў яму тэрыторыі, якія раней належалі маркграфіні Мацільдзе Тасканскай.
Незадоўга да смерці, Лотар II прысвоіў Генрыху тытул герцага Саксоніі і перадаў каралеўскія рэгаліі. Калі імператар 4 снежня 1137 года памёр, Генрых Горды як яго зяць і, несумнеўна, найбольш магутны з князёў Германіі быў галоўным прэтэндэнтам на каралеўскую карону. Аднак каралём 7 сакавіка 1138 года быў выбраны былы антыкароль Конрад III, герцаг Франконіі. Генрых Горды перадаў Конраду каралеўскія рэгаліі, але адмовіўся падпарадкавацца яго патрабаванню адмовіцца ад аднаго з двух герцагстваў. Пасля няўдалай спробы дасягнуць пагаднення, кароль пазбавіў Генрыха абаіх герцагстваў. Саксонія была перададзена маркграфу Паўночнай маркі Альбрэхту Мядзведзю, сыну малодшай дачкі герцага Магнуса, а Баварыя — маркграфу Аўстрыі Леапольду IV. Генрых Горды хутка атрымаў перамогу над Альбрэхтам у Саксоніі і збіраўся ўварвацца ў Баварыю, але раптам памёр у Кведлінбургу. Пахаваны ў Кёнігслутэры побач з Лотарам II.
Правы яго малалетняга сына Генрыха Льва ў Саксоніі працягвала абараняць удава Лотара II Рыхенза, а ў Баварыі — малодшы брат Генрыха Вельф VI.
Шлюб і дзеці
Жонка — з 7 сакавіка 1127 года Гертруда (18 красавіка 1115 — 18 красавіка 1143), дачка Лотара II Суплінбургскага і Рыхензы, графіні Нортхейма. Сын:
- Генрых Леў (1129 — 6 жніўня 1195), герцаг Саксоніі (пад імем Генрыха III) у 1142—1180, герцаг Баварыі (пад імем Генрыха XII) у 1156—1180
Зноскі
- 1 2 https://www.biografiasyvidas.com/biografia/e/enrique_x.htm
- 1 2 Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
- Генрих IX Гордый // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Lexikon der Deutschen Geschichte, Stuttgart: Kröner, 1998
- Otto of Freising, The Two Cities: A Chronicle of Universal History to the Year 1146. — Columbia University Press, 2002.
- Балакин В. Д. Фридрих Барбаросса. — Москва: Молодая Гвардия, 2001. (руск.)
Спасылкі
- Heinrich X. der Stolze, Herzog von Bayern (ням.). Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 25 снежня 2011.