Генрых Старэйшы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Heinrich der Ältere | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генрых Леў | ||||||
Пераемнік | Атон I Дзіцё | ||||||
|
|||||||
Сумесна з | Агнэса фон Гогенштаўфен (1195 — 1204) | ||||||
Папярэднік | Конрад фон Гогенштаўфен | ||||||
Пераемнік | Генрых VI Малодшы | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1173[1] ці 1174 | ||||||
Смерць |
28 красавіка 1227 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Вельфы | ||||||
Бацька | Генрых Леў[2] | ||||||
Маці | Мацільда Плантагенет[2] | ||||||
Жонка | каля Агнэса Гогенштаўфен[d][2][3] і каля Агнэса фон Ландсберг[d][3] | ||||||
Дзеці | Генрых VI[2], Ірменгарда Рэйнская[d] і Агнэса Пфальцкая[d][2] | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрых Старэйшы (ням.: Heinrich der Ältere), таксама вядомы як Генрых Доўгі (ням.: Heinrich der Lange; каля 1173/1174 — 28 красавіка 1227) — пфальцграф Рэйнскі ў 1195—1212 гадах (пад імем Генрых V), граф Браўншвайга з 1195 года, з дынастыі Вельфаў. Старэйшы з сыноў герцага Баварыі і Саксоніі Генрыха Льва ад другога шлюбу з Мацільдай Англійскай, дачкой караля Англіі Генрыха II і Элеаноры Аквітанскай.
Біяграфія
У 1182—1189 гадах ён суправаджаў бацьку ў яго выгнанні ў Нармандыю і Англію. Калі ў 1189 годзе Генрых Леў самавольна вярнуўся ў Германію, Генрых, увосень таго ж года, паспяхова абараняў Браўншвайг ад арміі імператара Генрыха VI.
Паводле мірнага дагавора, заключанага ў 1190 годзе паміж Генрыхам Львом і імператарам Генрыхам VI, двое яго сыноў, Лотар і Генрых, павінны былі стаць закладнікамі імператара.
У 1191 годзе Генрых з пяццюдзесяццю рыцарамі суправаджаў імператарскую армію ў Італію, дзе ўдзельнічаў у беспаспяховай аблозе Неапаля. Аднак неўзабаве ён бег з Італіі. Паводле меркавання некаторых гісторыкаў прычынай маглі паслужыць чуткі пра тое, што памерлы ў кастрычніку 1190 года Лотар быў атручаны па загадзе імператара. Вярнуўшыся ў Германію, Генрых абвясціў пра тое, што імператар Генрых VI памёр і прапанаваў абраць каралём яго, але беспаспяхова.
У канцы 1193 — пачатку 1194 года тайна ажаніўся з Агнэс, дачкой Рэйнскага пфальцграфа Конрада Гогенштаўфена, брата імператара Фрыдрыха I Барбаросы, стрыечнай сястры Генрыха VI. У выніку ў студзені 1194 года Генрых Старэйшы прымірыўся з імператарам, які пасля смерці пфальцграфа Конрада ў 1195 годзе перадаў Рэйнскае пфальцграфства Генрыху.
Генрых Старэйшы, які перайшоў на бок Гогенштаўфенаў, суправаджаў імператара. З Генрыхам VI ён адправіўся ў Сіцылійскае каралеўства. Таксама Генрых адправіўся ў Крыжовы паход, які збіраўся ўзначаліць Генрых VI. У жніўні 1197 года ён злучыўся з асноўнай арміяй крыжакоў і адбыў у Акру, куды прыбыў у верасні. Аднак у кастрычніку крыжакі даведаліся пра смерць імператара Генрыха VI і Крыжовы паход быў адменены. У Германію Генрых Старэйшы вярнуўся ў 1198 годзе.
Пасля таго, як у 1198 годзе былі адначасова абраны каралямі Германіі Атон IV Браўншвайгскі, малодшы брат Генрыха, і Філіп Швабскі, стрыечны брат жонкі Генрыха, ён першапачаткова падтрымаў брата, завошта Філіп абвясціў пра канфіскацыю рэйнскага пфальцграфства. Але неўзабаве паміж братамі пачаліся канфлікты. Пасля смерці бацькі ў 1195 годзе Генрых кантраляваў нешматлікія вельфскія ўладанні, якія засталіся ў Саксоніі. Аднак 1 мая 1202 года па Падэрборнскім дагаворы ён быў вымушаны аддаць частку ўладанняў двум малодшым братам — Атону і Вільгельму. За Генрыхам засталіся Браўншвайг, Нортгейм, Эйхсфельд, Дытмаршэн і Штадэ. Адной з асноўных рэзідэнцый Генрыха стаў Штадэ. Але асноўным сваім уладаннем Генрых лічыў рэйнскі Пфальц. У выніку ў 1203 годзе Генрых адкрыта перайшоў на бок Філіпа Швабскага, за што атрымаў Гослар і быў адноўлены ў правах як пфальцграф Рэйнскі. Захаваў ён яго і пасля смерці першай жонкі ў 1204 годзе, паколькі іх сын Генрых Малодшы быў яшчэ малы.
Пасля гібелі Філіпа ў 1208 годзе, Генрых прызнаў Атона IV каралём. Спрабуючы захаваць уладанні, Генрых змагаўся з трыма архібіскупамі, аднак у выніку апынуўся выцеснены з вобласці Мозеля і Сярэдняга Рэйна.
У 1212 годзе Генрых быў вымушаны саступіць тытул пфальцграфа сыну, аднак той памёр ужо ў 1214 годзе. Пасля гэтага кароль Фрыдрых II, які стаў фактычным кіраўніком Германіі пасля бітвы пры Бувіне, перадаў Рэйнскі Пфальц Людвігу Баварскаму. У выніку Генрых быў вымушаны гэта прыняць, заручыўшы з Людвігам адну са сваіх дочак — Агнэсу.
У 1213 годзе памёр малодшы брат Генрыха Вільгельм. Адзіны сын Вільгельма, Атон Дзіцё быў яшчэ непаўналетнім, так што яго ўладанні апынуліся пад сумесным кіраваннем Атона IV і Генрыха. З іх Генрых атрымаў вялікія ўладанні паміж Эльбай і Везерам. А ў 1218 годзе памёр і бяздзетны Атон IV. Аднак Генрых не меў ніякіх імперскіх ленаў, хоць часам і называў сябе герцагам Саксоніі.
У ліпені 1219 года Генрых змог прымірыцца з Фрыдрыхам II, атрымаўшы вялікую грашовую кампенсацыю, акрамя таго Фрыдрых прызначыў Генрыха імперскім вікарыем, дзякуючы чаму ён атрымаў фактычна герцагскую ўладу ў сваіх уладаннях.
Адным з пытанняў, якія стаялі перад Генрыхам, было пытанне пераходу прастола ў спадчыну. Адзіны сын памёр без спадчыннікаў, дзве дочкі былі выдадзены замуж, але Генрых не жадаў пераходу ўладанняў да іншага роду. Другі шлюб апынуўся бяздзетным. У выніку ў 1223 годзе Генрых прызнаў сваім спадчыннікам пляменніка Атона Дзіцё.
Генрых памёр 28 красавіка 1227 года і быў пахаваны ў кафедральным саборы Браўншвайга.
Шлюб і дзеці
1-я жонка: са снежня 1193 / студзеня 1194 Агнэса Рэйнская (1176 — 9/10 мая 1204), дачка Конрада, пфальцграфа Рэйнскага, і Ірмгарды фон Хенеберг. Дзеці:
- Генрых VI Малодшы (каля 1196 — 25 красавіка 1214), пфальцграф Рэйнскі з 1212; жонка: з лістапада 1212 Мацільда Брабанцкая (пам. 22 снежня 1267), дачка Генрыха I, герцага Брабанта, і Мацільды Фландрскай. Другі раз яна ажанілася 5 снежня 1214 года з Флорысам IV, графам Галандыі
- Ірмгарда (каля 1200 — 24 лютага 1260); муж: з каля 1217 Герман V (пам. 15/16 студзеня 1243), маркграф Бадэна
- Агнэса (каля 1201 — 16 лістапада 1267); муж: з мая 1222 Атон II Найяснейшы (1206 — 29 лістапада 1253), пфальцграф Рэйна (Атон I) з 1228, герцаг Баварыі з 1231
2-я жонка: з 1211 Агнэса Лужыцкая (пам. 1 студзеня 1248), дачка Конрада II Ландсбергскага, маркграфа Лужыцкага, і Эльжбеты Польскай. Дзяцей ад гэтага шлюбу не было.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- 1 2 3 4 5 Kindred Britain
- 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
- Eduard Winkelmann. Heinrich V. (Pfalzgraf bei Rhein) // Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 11. — Leipzig: Duncker & Humblot, 1880. — S. 559—561. (ням.)
- Peter Fuchs. Heinrich (V.) der Lange (Ältere) von Braunschweig // Neue Deutsche Biographie (NDB). Band 8. — Berlin: Duncker & Humblot, 1969. — P. 381—383.
- Edgar N. Johnson. The Crusades of Frederick Barbarossa and Henry VI. // Robert Lee Wolff, Harry W. Hazard (Hrsg.) The later Crusades, 1189–1311 (A History of the Crusades 2). — Madison: University of Wisconsin Press, 1969. — P. 87 ff.
- Gudrun Pischke. Heinrich V // Horst-Rüdiger Jarck (Hrsg.) Braunschweigisches Biographisches Lexikon. 8. bis 18. — Braunschweig: Jahrhundert, 2006. — P. 559—561. — ISBN 3937664467.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генрых V (пфальцграф Рэйнскі)
- Heinrich I. der Lange, Graf von Braunschweig, Pfalzgraf bei Rhein (ням.). Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2012. Праверана 25 снежня 2011.
- PFALZGRAFEN bei RHEIN, WELF (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 25 снежня 2011.