Ге́нрых VIII Цю́дар (англ.: Henry VIII; 28 чэрвеня 1491, Грынвіч — 28 студзеня 1547, Лондан) — кароль Англіі з 22 красавіка 1509 года, сын і спадчыннік караля Генрыха VII, другі брытанскі манарх з дынастыі Цюдараў. Са згоды Рымскай каталіцкай царквы, англійскія каралі называліся таксама «ўладарамі Ірландыі», аднак у 1541 годзе, па патрабаванню адлучаны ад каталіцкай царквы Генрыха VIII, ірландскі парламент надзяліў яго тытулам «Кароль Ірландыі».
Адукаваны і адораны, Генрых кіраваў як прадстаўнік еўрапейскага абсалютызму, да канца царавання жорстка пераследваў сваіх сапраўдных і ўяўных палітычных апанентаў. Падчас праўлення Генрыха VIII у Англіі праведзена рэфармацыя, якую ён разглядаў як важны сродак умацавання абсалютызму і казны. Штуршком да яе правядзення паслужыла выступленне папы рымскага супраць скасавання шлюбу Генрыха VIII з Кацярынай Арагонскай і ўступлення ў шлюб з Ганнай Болейн. Пасля разрыву з папам узначаліў англіканскую царкву. У 1536 і 1539 выдаў акты пра секулярызацыю манастырскіх зямель, якія пераходзілі да новага дваранства і буржуазіі, а таксама жорсткія законы супраць сялян, сагнаных з зямель у выніку агароджванняў. У той жа час абмяжоўваў агароджванні, спрабуючы затармазіць развіццё капіталістычных адносін у вёсцы.
Генрых VIII вядомы незвычайным для хрысціяніна лікам шлюбаў — усяго ў караля было 6 жонак, з якіх ён з дзвюма развёўся, а дзвюх пакараў смерцю па абвінавачванні ў здрадзе.
Зноскі
- 1 2 http://www.bbc.co.uk/history/people/henry_viii/
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/245410/Greenwich
- ↑ http://www.independent.co.uk/travel/uk/travel-by-numbers-greenwich-6350963.html
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 Kindred Britain
- 1 2 3 4 5 6 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- 1 2 3 4 5 6 Lundy D. R. The Peerage