Генрых IV Сумленны
Henryk IV Prawy
Партрэт працы Аляксандра Лесера
Партрэт працы Аляксандра Лесера
Князь Польшчы (Кракава)
1288 1290
Папярэднік Лешак Чорны
Пераемнік Пшэмысл II

Нараджэнне 1257 ці 1258
Смерць 23 чэрвеня 1290(1290-06-23)
Уроцлаў
Месца пахавання
Род Пясты
Бацька Генрых III Белы
Маці Юдыта Мазавецкая
Жонка Канстанцыя, Мацільда Брандэнбургская
Дзейнасць пісьменнік, кампазітар, паэт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ге́нрых IV Про́бус (польск.: Henryk IV Probus; каля 1258 — 23 чэрвеня 1290) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробненасці.

Сын Генрыха III Белага і Юдыты Мазавецкай, князь уроцлаўскі1270 года) і кракаўскі1288 года).

У першыя гады свайго кіравання выступаў саюзнікам чэшскіх каралёў. У 1271 годзе прыняў удзел у паходзе супраць Венгрыі, вынікам чаго стаў напад на яго князёў вялікапольскіх і малапольскіх. Нягледзячы на гэта, Генрых застаўся саюзнікам Чэхіі (нават тады, калі імператар Рудольф Габсбург дараваў яму тытул герцага Свяшчэннай Рымскай імперыі, каб той здрадзіў). У 1277 годзе Генрых быў узяты ў палон князем Баляславам Рагаткай (да 1278, калі аддаў яму горад Сьрода-Слёнска). У 1278 уварваўся ў Чэхію, паколькі прэтэндаваў на рэгенцтва ў гэтай краіне. Прэтэнзіі Генрыха апынуліся дарэмнымі; аднак, у якасці кампенсацыі ён атрымаў ад Рудольфа Габсбурга Клодзкскую зямлю. У 1280 годзе далучыў да сваіх уладанняў Велюнь, а ў 1284 — Олабак. Пасля смерці Лешака Чорнага заняў Кракаў і стаў князем кракаўскім (з невялікім перапынкам, калі горадам авалодаў Уладзіслаў Лакатак).

Уроцлаўскае княства завяшчаў Генрыху Глогаўскаму, аднак яго падпарадкаваў сабе Генрых V Пузаты. Кракаўскае княства адпісаў Пшэмыслу II.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.