«Ге́нзель и Грэтэль» (ням.: Hänsel und Gretel; памяньшальныя нямецкія імёны ад «Іаган» і «Маргарыта») — казка братоў Грым. Распавядае пра прыгоды двух дзяцей — брата і сястры — якія трапілі да вядзьмаркі-людаедкі, але выратаваліся дзякуючы знаходлівасці. Па сістэме класіфікацыі казачных сюжэтаў Аарне—Томпсана, адносіцца да тыпу 327А («дзеці і людаед»). Запісана са слоў Дортхен Вільд, жонкі Вільгельма Грыма.
Змест
Дрывасек і яго жонка пад пагрозаю галоднай смерці вымушаны пакінуць сваіх дзяцей у лесе на самавольства лёсу (у наступных выданнях родная маці заменена на мачыху, якая падштурхоўвае мужа да гэтага пачварнага ўчынка). Першы раз у дзяцей атрымліваецца знайсці шлях да хаты з-за таго, што хлопчык — Гензель — здагадаўся раскідваць каменьчыкі на працягу ўсёй дарогі ў глыбіню лесу. У наступны раз бацькі пазбавілі іх такой магчымасці, і дзеці засталіся ў лесе адны. Але яны нечакана трапілася чароўная хаціна, зробленая з хлеба, пернікаў і ледзянцоў. Добрая бабуля, якая жыла з хаціне, на самой справе была злой ведзьмай, якая забівала і з'ядала маленькіх дзяцей. Гензель і Грэтэль трапляюць у палон, але здольваюць перамагчы ведзьму і ўцячы, за адно авалодаўшы яе скарбамі. Калі яны вярнуліся да дому, высветлілася, што злая мачыха памерла. Сям'я разбагацела і з таго часу жыла доўга і шчасліва.
Паралелі
Мяркуецца[1], што вытокі казкі ляжаць у перыядзе Вялікага голаду ў Еўропе ў 1315—1317 гг. Фалькларысты Іона і Пітэр Опі ў «Класічных казках» (1974) вызначаюць, што «Гензель і Грэтэль» належаць да групы еўрапейскіх гісторый, асабіста папулярных ў Балтыйскім рэгіёне, дзе расказваюць пра дзяцей, якія падманвалі людаедаў. Назіраецца падабенства да казкі «Хлопчык-з-пальчык» Шарля Перо (1697) і беларускай народнай казкі «Піліпка».
Беларускія пераклады
На беларускую мову казку пераклаў Генрых Далідовіч.