Генеральны план «Ост» (ням.: Generalplan Ost) — сакрэтны план нямецкага ўраду Трэцяга рэйха па правядзенні этнічных чыстак на тэрыторыі Усходняй Еўропы і яе нямецкай каланізацыі пасля перамогі над СССР[1].
Варыянт плана быў распрацаваны ў 1941 годзе ў Галоўным упраўленнем імперскай бяспекі і прадстаўлены 28 мая 1942 года супрацоўнікам Упраўлення штаба імперскага камісара па пытаннях кансалідацыі германскага народа, оберфюрэрам СС Конрадам Мэерам-Хэтлінгам пад назвай «Генеральны план „Ост“ — асновы прававой, эканамічнай і тэрытарыяльнай структуры Усхода»[2]. Тэкст гэтага дакумента быў знойдзены ў федэральным архіве Германіі ў канцы 1980-х, асобныя дакументы адтуль прадстаўлены на выставе ў 1991 годзе[3], але цалкам быў пераведзены ў лічбавую форму і апублікаваны толькі ў лістападзе-снежні 2009[4].
На Нюрнбергскім працэсе адзіным доказам існавання плана былі Заўвагі і прапановы «Усходняга міністэрства» па генеральным плане «Ост», па словах абвінаваўцаў, напісаныя 27 красавіка 1942 г. супрацоўнікам міністэрства ўсходніх тэрыторый Э. Ветцэлем пасля азнаямлення з праектам плана, падрыхтаваным Галоўным упраўленнем імперскай бяспекі[5].
Праект Розенберга
Генеральнаму плану папярэднічаў праект, распрацаваны Рэйхсміністэрствам акупаваных тэрыторый, якое ўзначальваў Альфрэд Розенберг. 9 мая 1941 года Розенберг прадставіў фюрэру праект дырэктыў па пытаннях палітыкі на тэрыторыях, якія павінны быць акупаванымі ў выніку агрэсіі супраць СССР.
Розенберг прапанаваў стварыць на тэрыторыі СССР пяць губернатарстваў. Гітлер выступіў супраць аўтаноміі Украіны і замяніў для яе тэрмін «губернатарства» на «Рэйхскамісарыят». У выніку ідэі Розенберга прынялі наступныя формы ўвасаблення.
- Остланд — павінен быў уключаць Беларусь, Эстонію, Латвію і Літву. Остланд, дзе, на думку Розенберга, пражывала насельніцтва з арыйскай крывёй, падлягаў поўнай германізацыі на працягу двух пакаленняў.
- Украіна — уключаў бы ў сябе тэрыторыю былой УССР, Крым, шэраг тэрыторый па Дону і Волзе, а таксама землі скасаванай савецкай Аўтаномнай Рэспублікі немцаў Паволжа. Па ідэі Розенберга, губернатарства павінна было атрымаць аўтаномію і стаць апорай Трэцяга рэйха на Усходзе.
- Каўказ — уключаў бы ў сябе рэспублікі Паўночнага Каўказа і Закаўказзя і аддзяляў бы Расію ад Чорнага мора.
- Масковія — Расія да Урала.
- Пятым губернатарствам павінен быў стаць Туркестан.
Поспех нямецкай кампаніі лета-восені 1941 года прывёў да перагляду і ўзмацнення жорсткасці планаў немцаў у дачыненні да ўсходніх земляў, і ў выніку нарадзіўся план «Ост».
Апісанне плана
Па некаторых звестках, «План „Ост“» быў падзелены на два — «Малы план» (ням.: Kleine Planung) і «Вялікі план» (ням.: Große Planung). Малы план планавалася правесці падчас вайны. На Вялікім плане нямецкі ўрад хацеў засяродзіцца пасля вайны. План прадугледжваў розны працэнт германізацыі для розных заваяваных славянскіх і іншых народаў. «Негерманізаваныя» павінны былі быць выселеныя ў Заходнюю Сібір або падвергнутыя фізічнаму знішчэнню. Выкананне плана павінна было гарантаваць, што заваяваныя тэрыторыі набылі б незваротна нямецкі характар.
Заўвагі і прапановы Ветцэля
Сярод гісторыкаў атрымаў распаўсюджванне дакумент, вядомы як Заўвагі і прапановы «Усходняга міністэрства» па генеральным плане «Ост».
Ветцэль прапанаваў выгнанне дзясяткаў мільёнаў славян за Урал. Палякі, паводле Ветцэля, «з’яўляліся найбольш варожа настроеным да немцаў, колькасна вялікім і таму самым небяспечным народам».
«Generalplan Ost», як варта разумець, меў на ўвазе таксама «Канчатковае рашэнне яўрэйскага пытання» (ням.: Endlösung der Judenfrage), паводле якога яўрэі падлягалі татальнаму знішчэнню:
Колькасць людзей, якія падлягаюць, згодна з планам, высяленню, павінна быць у рэчаіснасці значна вышэй, чым прадугледжана. Толькі калі ўлічыць, што прыкладна 5-6 млн яўрэяў, якія пражываюць на гэтай тэрыторыі, будуць ліквідаваныя яшчэ да правядзення высялення, можна пагадзіцца са згаданай у плане лічбай у 45.000.000 мясцовых жыхароў ненямецкага паходжання. Аднак з плану відаць, што ў згаданыя 45 000 000 чалавек уключаны і яўрэі. З гэтага, такім чынам, вынікае, што план зыходзіць з відавочна няслушнага падліку колькасці насельніцтва. |
У Прыбалтыцы латышы лічыліся больш падыходнымі для «германізацыі», а літоўцы і латгальцы — не, паколькі сярод іх было занадта шмат «славянскіх прымешак»[6]. Згодна з прапановамі Ветцэля, рускі народ павінен быў падвяргацца такім мерам, як асіміляцыя («анямечванне») і скарачэнне колькасці праз скарачэнне нараджальнасці[5] — падобныя дзеянні вызначаюцца як генацыд[7].
Dokument Nr. 2 (NG-2325) I/214 geh. Rs. Stellungnahme und Gedanken zum Generalplan Ost des Reichsführers SS. Berlin, den 27.4.1942 [8]
Нямецкі арыгінал | Пераклад на беларускую |
---|---|
|
|
Заўвагі
- ↑ DIETRICH EICHHOLTZ «„Generalplan Ost“ zur Versklavung osteuropäischer Völker» Архівавана 24 чэрвеня 2008.
- ↑ Ольга СОРОКИНА. Этносы на оккупированной территории СССР в годы второй мировой войны Архівавана 17 лютага 2011.
- ↑ Zitat aus dem universitären Generalplan Ost vom Mai 1942 in einem Berliner Ausstellungskatalog 1991 bei falscher Quellen- und Datenangabe hier Архівавана 19 мая 2011.
- ↑ Generalplan Ost Rechtliche, wirtschaftliche und räumliche Grundlagen des Ostaufbaus, Vorgelegt von SS-Oberführer Professor Dr. XX, Berlin-Dahlem, 28.Mai 1942 Архівавана 19 ліпеня 2011.
- 1 2 Замечания и предложения «Восточного министерства» по генеральному плану «Ост» (руск.) // Научно-просветительский журнал «Скепсис»
- ↑ Sowiet Union, Berlin, 3 n WFSt/W Pr (IVa) / 3600/41; Juni 1941 // Ortwin Buchbender. Das tonende Erz. Deutsche Propaganda gegen die Rote Armee im Zweiten Weltkrieg. Seewald Verlag Stuttgart, 1978, ISBN 3-512-00473-3, p. 30-32
- ↑ Резолюция ООН (260 А (III). Статья II, пункт d)
- ↑ Institut für Zeitgeschichte. Vierteljahreshefte für Zeitgeschichte. Der Generalplan Ost. (ням.)
Літаратура
- «Ост», Генеральны план «Ост» // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 545. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- Documentary sources regarding Generalplan Ost (англ.)
- HITLER’S PLANS FOR EASTERN EUROPE (англ.)
- Генеральны План Ост Архівавана 19 ліпеня 2011. (ням.)
- Эрнст-Людвиг Виннакер. Наука, планирование, изгнание: «Генеральный план Ост» национал-социалистов (речь на открытии выставки) (руск.)
- Материалы выставки «Наука, планирование, изгнание: „Генеральный план Ост“ национал-социалистов» (руск.)
- Ольга Сорокина. Этносы на оккупированной территории СССР в годы Второй мировой войны Архівавана 17 лютага 2011. (руск.)
- Если б не победа... Архівавана 12 красавіка 2009. (руск.)
- План Ост (Generalplan Ost) (руск.)
- Дашичев В. И. Замечания и предложения «Восточного министерства» по генеральному плану Ост (руск.)
- Безыменский Л. А. «Гитлер и Сталин перед схваткой»., гл. 29 (руск.)
- Безыменский Л. А. «Германские генералы — с Гитлером и без него»., гл.6 «Планы на бумаге и в жизни. План „Барбаросса“» (руск.)
- Статья из журнала «Родина» о том, как сложилась бы судьба России, победи нацисты. Архівавана 2 мая 2013. (руск.)
- Дитрих Айххольтц. Цели Германии в войне против СССР (руск.)
- Дитрих Айххольтц. «Генеральный план Ост: к вопросу о порабощении восточноевропейских народов» (руск.)