Генеральны Савет Андоры (катал.: Consell General), таксама таксама называецца Генеральны Савет Далін (катал.: Consell General de les Valls) — аднапалатны парламент Андоры.

Склад і паўнамоцтвы

Генеральны Савет складаецца з 28 членаў, якія выбіраюцца ўсенародна на 4 гады па прапарцыйнай сістэме. З іх 14 дэпутатаў абіраюцца ў адзінай акрузе, якая прадстаўляе ўсю дзяржаву, а астатнія 14 ад 7 абшчын Андоры. Да 1997 дэпутаты абіраліся па 2 ад кожнай абшчыны, пасля гэтага было вырашана размеркаваць колькасць дэпутатаў ад абшчын згодна з іх насельніцтву.

Генеральны Савет выбiрае са свайго складу старшыню — Генеральнага сіндыка (катал.: Síndic general), і яго намесніка — Субсіндыка (катал.: Subsíndic).

Генеральны Савет са згоды князёў Андоры абірае кіраўніка ўрада і Выканаўчы Савет, які складаецца з прадстаўніка ў ім кіраўніка ўрада і 7 міністраў.

Гісторыя

Першы парламент — Савет Зямлі (катал.: Consell de la Terra), быў заснаваны ў Андоры ў 1419. Ён выбіраў сіндыкаў, якія ажыццяўлялі кіраўніцтва княствам. Хоць савет абіраўся насельніцтвам, неўзабаве яго абранне апынулася прэрагатывай найбольш знатных і багатых сем'яў, таму ў 1866 была праведзена рэформа, па якой быў заснаваны Генеральны Савет Далін, у які выбіралі першага сіндыка і субсіндыка, якія ажыццяўлялі выканаўчую уладу[1]. З яго 24 дэпутатаў 20 абіраліся кіраўнікамі сем'яў на два гады. У 1933 пасля спроб Генеральнага Савета зрабіць Андору рэспублікай ён быў распушчаны князямі Андоры і зноў абраны па новай выбарчай сістэме, якая прадстаўляе выбарчае права ўсім мужчынам, якія дасягнулі 25 гадоў, і права балатавацца мужчынам, якія дасягнулі 30 гадоў. У 1970 права голасу атрымалі жанчыны, у 1971 мінімальны ўзрост выбаршчыкаў быў паніжаны да 21 года, а кандыдатаў да 25. У 1973 жанчыны атрымалі права балатавацца ў савет, і ў выніку рэформы 1978 былі замацаваны вынікамі рэферэндуму. У тым жа годзе з заснаваннем абшчыны Эскальдэс-Эндаргань колькасць дэпутатаў ўзрасла да 28.

У 1982 быў заснаваны Выканаўчы Савет, які складаўся з старшыні і 4 дарадцаў з міністэрскімі паўнамоцтвамі, а ў 1993 Канстытуцыя заснавала пасаду Кіраўніка ўрада і замест першага сіндыка пост Генеральнага сіндыка, які ажыццяўляе толькі абавязкі старшыні парламента. Таксама было заснавана фарміраванне ўрада і парламента па прапарцыйнай партыйнай сістэме, хоць першыя палітычныя партыі з'явіліся ў Андоры толькі ў 1976, а прызнаны афіцыйна толькі ў 1992.

Спасылкі

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.