Генадзь Ціханавіч Кулакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 ліпеня 1941 (82 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1992) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
|
Генадзь Ціханавіч Кулакоў (нар. 18 ліпеня 1941, с. Чарнігаўка, Чарнігаўскі раён, Прыморскі край, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне агульнай тэорыі сістэмнага кіравання, энергетыкі, эканамічнай і нацыянальнай бяспекі. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (2004). Член Нацыянальнай акадэміі па аўтаматычнаму кіраванню Рэспублікі Беларусь (1995), акадэмік Міжнароднай акадэміі экалогіі (2000).
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Цеплаэнергетычныя ўстаноўкі электрастанцый», 1963).
Працуе ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (энергетычны факультэт, кафедра «Цеплавыя электрычныя станцыі», прафесар). Інфармацыя на 2023.
Навуковыя інтарэсы: энергетыка; агульная тэорыя сістэмнага кіравання; эканоміка энергетыкі.
Узнагароды
Медаль СССР «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970).
Бібліяграфія
- Теоретические основы экспресс-методов структурно-параметрической оптимизации систем автоматического управления для повышения эффективности использования теплоэлектростанций в переменных режимах : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.13.07 ; 05.14.14 / Кулаков Геннадий Тихонович ; Киевский политехнический институт. — Киев, 1992.
Зноскі
Літаратура
- Кулакоў Генадзь Ціханавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 571. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Кулаков Геннадий Тихонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 343.
- Кулаков Геннадий Тихонович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 152—153.
- Кулаков Геннадий Тихонович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. — Минск, 2006. — Вып. 3. — С. 206.