Генадзь Феадосьевіч Рыкоўскі
Дата нараджэння 23 верасня 1936(1936-09-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 2021(2021-07-01) (84 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера батаніка і брыялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1996)
Альма-матар
Член у

Генадзь Феадосьевіч Рыко́ўскі[1] (руск.: Геннадий Феодосьевич Рыковский; нар. 23 верасня 1936) — вучоны ў галіне батанікі, доктар біялагічных навук (1996).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Куўшынава (Цвярская вобласць Расіі). У 1961 годзе скончыў біялагічны факультэт[2] Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1961 года працуе ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі ў лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін[2]. Прайшоў шлях ад малодшага да галоўнага навуковага супрацоўніка[2]. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне брыялогіі, у 1995 годзе доктарскую на тэму «Происхождение и эволюция мохообразных с оценкой современного состояния и генезиса бриофлоры»[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар навуковых прац па фларыстыцы, відавым складзе, эвалюцыі, экалогіі і геаграфіі мохападобных. Распрацаваў і абгрунтаваў канцэптуальную мадэль паходжання і эвалюцыі мохападобных. Прымаў удзел у распрацоўцы дакумента «Нацыянальна стратэгія і план дзеянняў па захаванню і ўстойліваму выкарыстанню біялагічнай разнастайнасці Рэспублікі Беларусь» (1997), выданняў Чырвонай кнігі СССР (1984), Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь (1993, 2005)[2].

Член Прэзідыума Беларускага батанічнага таварыства[3]. Уваходзіць у склад Рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па каардынацыі дзейнасці гербарыяў[4]. Член вучонага савета Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. кКпрэвіча і савета па абароне доктарскіх дысертацый пры ім[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • Мохообразные Березинского биосферного заповедника. — Мн.: Наука и техника, 1980;
  • Антропогенные изменения флоры и растительности Белоруссии. — Мн., 1985 (разам з В. І. Парфёнавым і Г. А. Кім);
  • Концептуальная модель происхождения и эволюции мохообразных (2014).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.