Генадзь Уладзіміравіч Пальчык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 мая 1962 (61 год) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
|
Генадзь Уладзіміравіч Пальчык (17 мая 1962, Навагрудак, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі фізік і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, доктар педагагічных навук, дацэнт.
Біяграфія
Нарадзіўся 17 мая 1962 года ў г. Навагрудку Гродзенскай вобласці.
Скончыў фізічны факультэт БДУ.
Працаваў супрацоўнікам фізічнага факультэта БДУ; намеснікам дырэктара па навуковай рабоце, дырэктарам ліцэя БДУ; дырэктарам навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Старшыня праўлення рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства «Веды», уваходзіць у склад шэрагу рэспубліканскіх і міжнародных калегіяльных органаў у галіне адукацыі і навукі.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
22 мая 2018 года прызначаны рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1]. Вызвалены ад пасады ў жніўні 2020 года і прызначаны загадчыкам кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі БДУ[2]
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нацыянальнага інстытута адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё
Жанаты, мае двух сыноў.
Зноскі
Спасылкі
- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)