Генадзь Сцяпанавіч Ларкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1932 (92 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1971) |
Член у |
Генадзь Сцяпанавіч Ларкін (1 студзеня 1932, г. Саратаў) — беларускі і расійскі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1971).
Біяграфія
Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут у Свярдлоўску ў 1955 годзе, аспірантуру ў 1962 годзе. Працаваў у Чыце, Пермі, з 1971 года — старшы навуковы супрацоўнік у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1977-га — загадчык аддзела ў БелНДІдзіпрасельбудзе, з 1985 года — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы: серыя індывідуальных дамоў у Чыце (1956), інтэр’еры Дома культуры імя Маякоўскага ў Пермі (1958); у аўтарскім калектыве: генплан і праект планіроўкі прыгараднай зоны горада (1963), 14-павярховы адміністрацыйны будынак (1971) у Пермі, генеральная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі БССР (1987).
Аўтар больш як 100 навуковых прац, у т.л.: «Рэгуляванне рассялення ў буйных вузлах апрацоўчай прамысловасці» (1970), «Фарміраванне сістэм рассялення ў Беларускай ССР» (1974), «Комплексная раённая планіроўка» (1980), «Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў у вобласці рэгулявання рассялення на сучасным этапе» (1981).
Зноскі
Літаратура
- Ларькин Геннадий Степанович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)