Генадзь Піліпавіч Курачкін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Лінг Уладзімір Ярмошын Генадзь Навіцкі |
||||||
Папярэднік | Віктар Вятроў | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Селязнёў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 кастрычніка 1948 (75 гадоў) |
||||||
Нацыянальнасць | рускі | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык |
Генáдзь Пілíпавіч Курачкін (19 кастрычніка 1948, Камянец-Падольскі, Хмяльніцкая вобласць, УССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (1999—2006).
Біяграфія
Нарадзіўся 19 кастрычніка 1948 года ў г. Камянец-Падольскі Xмяльніцкай вобласці Украіны.
У 1976 годзе скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут і ў 1993 годзе Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Спецыяльнасць па адукацыі — прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва, эканоміка і кіраванне вытворчасцю.
Працоўную дзейнасць пачынаў аўтаслесарам Полацкага аўтобусна-таксаматорнага парку.
Служыў у Савецкай арміі.
Працаваў майстрам-брыгадзірам, начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела будаўнічага ўпраўлення № 125 г. Наваполацка, галоўным інжынерам будаўнічага ўпраўлення № 103, начальнікам будупраўлення № 104 г. Ліда, галоўным інжынерам, кіраўніком будтрэста № 19 г. Ліда.
У 1999 г. прызначаны намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва.
З 16 красавіка 1999 — міністр архітэктуры і будаўніцтва[1].
6 кастрычніка 2000 г прызначаны прадстаўніком дзяржавы ААТ «Белпрамбудбанк».
21 верасня 2001 г. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь склаў паўнамоцтвы перад новаабраным прэзідэнтам.
24 верасня 2001 года ўказам прэзідэнта № 537 прызначаны Міністрам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
20 лютага 2004 прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белпрамбудбанк»
5 мая 2006 года быў вызвалены з пасады міністра ў сувязі з пераходам на іншую працу[2].
Зноскі
Спасылкі
- Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2014. Праверана 9 чэрвеня 2015.