Генадзь Шкурдзь | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч | ||||||
Папярэднік | Пётр Крэчка | ||||||
Пераемнік | Пётр Крэчка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 ліпеня 1940 в. Ракошыцы Дзяржынскага раёна, БССР |
||||||
Смерць |
28 лістапада 1999 (59 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | ваенны | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды |
Генадзь Міхайлавіч Шкурдзь (11 ліпеня 1940, в. Ракошыцы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, БССР — 28 лістапада 1999, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (1992—1994).
Біяграфія
Вучыўся ў Мурманскім мараходным вучылішчы. У 1959—1962 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі. Дэмабілізаваўшыся, вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1964 года працаваў па камсамольскай лініі.
З 1967 года — на службе ў органах КДБ СССР. У 1968 годзе завочна скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 1973 годзе — Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР, пасля чаго працаваў у Першым галоўным упраўленні КДБ СССР. З 1982 года служыў у КДБ Беларускай ССР, быў намеснікам начальніка, начальнікам аддзела, намеснікам, першым намеснікам старшыні.
У 1991—1992 гадах займаў пасаду першага намесніка старшыні КДБ Беларусі, а ў 1992[1]—1994 гадах[2] узначальваў Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь.
Памёр 28 лістапада 1999 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Зноскі
- ↑ Пастанова Вярхоунага Савета Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 1992 года № 1427-XII «Аб прызначэнні Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1994 года N 279 «Аб вызваленні Г. М. Шкурдзя ад пасады Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
Спасылкі
- Профіль (руск.) на праекце «Гісторыя айчынных спецслужбаў і праваахоўных органаў»