Генадзь Канстанцінавіч Някрасаў
Дата нараджэння 8 верасня 1918(1918-09-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 жніўня 1987(1987-08-05) (68 гадоў)
Адукацыя
Прафесія тэатральны акцёр
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Генадзь Канстанцінавіч Някра́саў (8 верасня 1918, г. Росаш, Варонежская вобласць, Расія — 5 жніўня 1987) — расійскі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1954).

Біяграфія

Скончыў у 1941 годзе Ленінградскі тэатральны інстытут імя Астроўскага. З 1937 года працаваў у Ленінградскім Новым тэатры юнага гледача, тэатрах Балтыйскага флоту, Паўночнай групы войскаў. З 1950 у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі імя Горкага. З 1960 года ў тэатры імя Массавета.

Творчасць

Творчасць адметная псіхалагічнай верагоднасцю, тонкім адчуваннем стылю твора і рэжысёрскай ідэі. Сярод лепшых роляў на беларускай сцэне — Ермашоў і Бонч-Бруевіч («Брэсцкая крэпасць» і «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Сакалоў («Песня нашых сэрцаў» В. Палескага), Васількоў («Шалёныя грошы» А. Астроўскага), Мікіта («Улада цемры» Л. Талстога), Астраў («Дзядзька Ваня» А. Чэхава), Эдгар («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Хігінс («Пігмаліён» Б. Шоу), Алан Окапел («Шакалы» А. Якабсана); у тэатры імя Массавета — Лужнін («Злачынства і кара» Ф. Дастаеўскага), Генерал («Смерць Пазухіна» М. Салтыкова-Шчадрына), Вэл Ксаўе («Арфей спускаецца ў пекла» Т. Уільямса), Дэрвіш («У ноч зацьмення Месяца» М. Карыма).

Зняўся ў беларускіх фільмах «Чалавек не здаецца», «Першыя выпрабаванні» і «Якаў Багамолаў» (тэлевізійны).

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.