Генадзь Давыдзька | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Зімоўскі | ||||||
Пераемнік | Іван Міхайлавіч Эйсмант | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Радзькоў | ||||||
Пераемнік | Алег Раманаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
29 верасня 1955 (68 гадоў) |
||||||
Жонка | Наталля Давыдзька | ||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | журналіст, палітык, кінарэжысёр, тэлеакцёр | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генадзь Браніслававіч Давыдзька (29 верасня 1955, Сянно Віцебская вобласць) — беларускі палітык, акцёр, тэлевядучы. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1999). Аўтар праграм і вядучы на Беларускім тэлебачанні, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.
Біяграфія
У 1977 г. скончыў Далёкаўсходні педагагічны інстытут мастацтваў, акцёр драматычнага тэатра і кіно. У 1992 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, рэжысёр драмы.
У 1977 годзе пачаў працоўную дзейнасць у Арэнбургскім абласным драматычным тэатры імя М. Горкага. З 1978 да 1980 гг. служыў у Савецкай Арміі. З 1980 па 1982 гг. працаваў акцёрам Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, акцёрам, рэжысёрам, генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы (да 2004).
У 1995 годзе заснаваў тэатр «Бульвар смеху». Стваральнік тэлівізійнага цыкла «АРТ-клуб»; кіраўнік курса «рэжысура эстрады» ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Член праўлення Саюза тэатральных дзеячаў Рэспублікі Беларусь.
З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання, быў членам Сталай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу (2004—2008 гг.). Дэпутат Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыня Камісіі па інфармацыйнай палітыцы. Член грамадска-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Старшыня савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтвы. Старшыня асацыяцыі грамадскіх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў». Намеснік старшыні Сталай камісіі ПП НС Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальным адносінам і сродкам масавай інфармацыі. У 2004 г. прысвоена ганаровае званне «Мінчанін года».
28 снежня 2010 года прызначаны кіраўніком НДТРК Беларусі. У 2011 годзе разам з прадстаўнікамі беларускіх органаў дзяржаўнага кіравання быў ўключаны ў санкцыйны спіс Еўрапейскага Саюза, у сувязі з хваляй рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Г. Давыдзьку быў забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС, а актывы падлягалі замарожванню[1]. Паводле Еўрапейскага савета Генадзь Давыдзька: «апісваючы сябе як „аўтарытарны дэмакрат“, нёс адказнасць за распаўсюджванне па тэлебачанні дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці пасля выбараў у снежні 2010 года. Дэмакратычная апазіцыя і грамадзянская супольнасць сістэматычна паказваліся ў негатыўным і прыніжальным выглядзе, выкарыстоўваючы сфальсыфікаваную інфармацыю»[2]. У 2016 г. забарона была знята. У тым жа годзе выступіў па тэлебачанню з шэрагам абвінавачванняў недзяржаўнай прэсы, сцвярджаючы, што яна працуе на развал дзяржавы[3].
Пад яго кіраўніцтвам па дзяржаўным тэлебачанні быў паказаны сканадальны фільм «Жалезам па шкле» пра масавую акцыю пратэсту ў Беларусі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбраў 2010 года, якая адбылася 19 снежня 2010 года і была жорстка разагнаная. Давыдзька адзначыў, што цалкам згодны з тэкстамі фільма і гатовы адказваць за яго[4].
19 студзеня 2018 года абраны старшынёй прапрэзідэнцкага грамадскага аб’яднання «Белую Русь».
6 лютага 2018 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка зняў Г. Давыдзьку з пасады кіраўніка НДТРК РБ[5]. У той жа дзень прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 6-га склікання[6].
На парламенцкіх выбарах, якія прайшлі 17 лістапада 2019 г., балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання па выбарчай акрузе № 107 «Усходняя». У Палаце прадстаўнікоў заняў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі. У канцы студзеня 2020 г. узначаліў працоўную групу па вывучэнні пытання аб адмене смяротнай кары. Раней Давыдзька неаднаразова выказваўся ў падтрымку смяротнай кары. У 2014 г. Давыдзька заклікаў расстрэльваць гандляроў спайсамі[7]. У жніўні 2019 г. выказваўся супраць чарговага рэферэндуму па адмене смяротнай кары: дастаткова, маўляў, і таго, што прайшоў у 1996 г.[8]
21 чэрвеня 2021 г. Давыдзька быў паўторна ўнесены ў санкцыйны спіс Еўрапейскага Саюза[9]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10], 7 ліпеня ў свой санкцыйны спіс Давыдзьку ўнесла Швейцарыя[11].
9 жніўня 2021 года таксама быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[12][13].
Сям’я
Жанаты, мае дачку.
Фільмаграфія
Год | Фільм | Роля |
---|---|---|
1983 | Дело для настоящих мужчин | Антон Фралоў |
1985 | Мама, я жив | партызан |
2000 | В августе 44-го | палкоўнік |
2001 | Поводырь | дэкан |
2002 | Закон | Паліванаў |
2003 | Анастасія Слуцкая | князь Сямён Алелькавіч |
2010 | Брестская крепость | Новікаў |
2010 | Журов-2 | Зяленскі |
2011 | ПираМММида | міністр |
Узнагароды
- медалём Францыска Скарыны (2005),
- прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
- гран-пры 1-га Усебеларускага фестывалю народнага гумару,
- гран-пры Міжнароднага фестывалю сатыры і гумару ў намінацыі «пісьменнік, сатырык»,
- гран-пры Міжнароднага фестывалю вячэрніх забаўляльных праграмаў краін СНД і Балтыі (за стварэнне тэлецыкла «Налівай»).
Зноскі
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС
- ↑ Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus = Рашэнне Еўрапейскага савета аб рэстрыктыўных мерах супраць Беларусі, 15 кастрычніка 2012 г. (англ.)
- ↑ Давыдзька: «Дзяржаве аб’яўлена інфармацыйная вайна» // Наша Ніва
- ↑ Генадзь Давыдзька: Ідзе бойка, і за зробленыя БТ фільмы мне не сорамна // Еўрарадыё
- ↑ Лукашенко обновил руководство центральных СМИ // БЕЛТА (руск.)
- ↑ Глава «Белой Руси» Геннадий Давыдько назначен сенатором Архівавана 27 кастрычніка 2020.
- ↑ Генадзь Давыдзька ўзначаліць групу па вывучэнні адмены смяротнай кары . Еўрарадыё (30 студзеня 2020). Праверана 2 лютага 2020.
- ↑ Давыдько: вопрос отмены смертной казни не просто политический, но и нравственный (руск.). СБ. Беларусь сегодня (30 жніўня 2019). Праверана 2 лютага 2020.
- ↑ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — Афіцыйны часопіс Еўрапейскага саюза, 21.06.2021
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Searching for subjects of sanctions
- ↑ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). zerkalo.io (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.