Гема Фрызіус | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 снежня 1508[1][2][…], 1508[3][4][…], 18 кастрычніка 1508[5] ці 9 снежня 1508[6] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 мая 1555[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Карнеліус Гема[d][6] |
Род дзейнасці | матэматык, урач, картограф, выкладчык універсітэта, стваральнік інструментаў, філосаф, фізік, астраном, globe maker |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Герард Меркатар[8] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гема Фрызіус (нідэрл.: Gemma Frisius; 8 снежня 1508, Докюм, Фрысландыя — 25 мая 1555, Лёвен) — нідэрландскі матэматык, урач, картограф, філосаф, гравёр, майстар астранамічных інструментаў, педагог.
Стварыў ў 1536 годзе адзін з найстарэйшы глобусаў, палепшыў шэраг інструментаў свайго часу, якія выкарыстоўваюцца ў прыкладной матэматыцы, геадэзіі і навігацыі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў беднай сям’і. З юнацтва быў кульгавы. Пасля смерці бацькоў пераехаў у Гронінген, з 1525 года навучаўся ў Лёвенскім каталіцкім універсітэце, у спісе дысцыплін якога былі матэматыка і астраномія. У 1536 годзе атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны. Быў пакінуты на медыцынскім факультэце ўніверсітэта ў Лёвене, дзе працаваў да сваёй смерці.
Падчас вучобы заняўся вырабам глобусаў і матэматычных інструментаў. Дзякуючы якасці і дакладнасці прылад атрымаў шырокую вядомасць у навуковым свеце, атрымаў высокую ацэнку ад Ціха Брагэ.
У 1533 годзе ўпершыню апісаў метад трыянгуляцыі, які выкарыстоўваюць у картаграфіі і геадэзіі па гэты дзень. У 1530 (або 1533) годзе быў першым, хто апісаў спосаб вызначэння геаграфічнай даўгаты з дапамогай дакладнага гадзінніка.
У 1544 годзе з дапамогай камеры-абскуры Гема Фрызіус назіраў сонечнае зацьменне. Займаючыся астраноміяй і картаграфіяй вёў перапіску з М. Капернікам. Быў адным з першых прыхільнікаў геліяцэнтрычнай сістэмы свету.
Зноскі
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- 1 2 Frisius Gemma // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gemma Frisius // The Stuttgart Database of Scientific Illustrators 1450–1950 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gemma Frisius // Early Modern Letters Online
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- 1 2 3 4 ECARTICO Праверана 14 ліпеня 2023.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ ECARTICO Праверана 23 лістапада 2023.