Гемаглабін (ад стар.-грэч.: αἷμα — кроў і лац.: globus — шар) — складаны жалезаўтрымальны бялок кроваўтрымальных жывёл, здольны зварачальна звязвацца з кіслародам, забяспечваючы яго перанос у тканкі. У хрыбетных жывёл змяшчаецца ў эрытрацытах, у большасці бесхрыбетных раствораны ў плазме крыві (эрытракруарын) і можа прысутнічаць у іншых тканках.
Галоўная функцыя гемаглабіну складаецца ў пераносе дыхальных газаў. У чалавека ў капілярах лёгкіх ва ўмовах лішку кіслароду апошні злучаецца з гемаглабінам.
Гл. таксама
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.