Ге́льмут Гейнрых Вальдэмар Шміт (ням.: Helmut Heinrich Waldemar Schmidt; 23 снежня 1918, Гамбург — 10 лістапада 2015, Гамбург) — нямецкі палітык, сацыял-дэмакрат. У 1974—1982 гадах канцлер Германіі.
Нарадзіўся ў Гамбургу, адным з яго біялагічных дзядоў быў яўрэй, аднак яго бацька вырас з прыёмным татам-немцам. Калі да ўлады прыйшлі нацысты, сям’я жыла ў страху выкрыцця. Гельмут Шміт ўдзельнічаў у Гітлерюгендзе, але яго адтуль выгналі за антыфашысцкія погляды. Ад 1937 да 1945 ваяваў — быў у проціпаветранай абароне, а таксама — пад Ленінградам і на Заходнім фронце.
На пасадзе канцлера праводзіў цэнтрысцкі курс як у эканоміцы, так і ў палітыцы.
Пасля адстаўкі ён стаў рэдактарам тыднёвіка «Цайт». Напісаў шэрат кніг, быў адным з уплывовых палітычных публіцыстаў. Быў таленавітым піяністам, запісаны канцэрты ў яго выкананні.
Быў жанаты, меў двое дзяцей.
Зноскі
- 1 2 3 Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 лістапада 2022.
- 1 2 Шмидт Гельмут // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
- ↑ Alt-Bundeskanzler Schmidt ist tot
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.