Гектар Ходлер
ням.: Hector Hodler
Гектар Ходлер (1917)
Гектар Ходлер (1917)
Род дзейнасці журналіст, дзеяч эсперанта-руху
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1887(1887-10-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 1920(1920-03-31) (32 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Швейцарыя
Бацька Фердынанд Ходлер
Маці Augustine Dupin[d][3]
Жонка Emilie Hodler-Ruch[d]
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гектар Ходлер (Гектар Годлер) (ням.: Hector Hodler; 1 кастрычніка 1887, Жэнева31 сакавіка 1920, Лезен) — швейцарскі эсперантыст, які аказаў вялікі ўплыў на ранні эсперанта-рух.

Біяграфія

Ходлер быў сынам швейцарскага мастака Фердынанда Ходлера, які пасля перыяду беднаты раптам стаў вельмі забяспечаным чалавекам. Ва ўзросце 16 гадоў Гектар Ходлер разам са сваім аднакласнікам Эдмонам Прыва вывучылі эсперанта і неўзабаве заснавалі клуб і часопіс Малады эсперантыст. Школьная лава была іх рэдакцыйным офісам пяць гадоў, цягам якіх яны кіравалі вытворчасцю часопіса, яго рассыланнем і адказвалі на допіс. Крыху пазней яны пазнаёміліся з мовамі неўтраль і болак, каб самастойна пераканацца, ці была эсперанта сапраўды «лепшай» міжнароднай мовай. Апроч часопіса «Малады эсперантыст», Халер пісаў артыкулы для часопіса Tra La Mondo (Вакол свету) і пераклаў папулярную навэлу «Поль і Віржыні» Ж.-А. Бернардына дэ Сэн-П’ера (1905).

У 1906 годзе, калі праходзіў 2-гі сусветны кангрэс эсперантыстаў, ён убачыў у арганізацыйных прапановах Тэафіля Русо і Альфонса Карлеса шанец для консулаў эсперанта (эспер.: konsuloj) рэалізаваць яго план па арганізацыі ўзаемадапамогі сярод людзей добрай волі. Гэта было зародкам Сусветнай асацыяцыі эсперанта (эспер.: Universala Esperanto Asocio, UEA), сузаснавальнікам якой Ходлер пасля стаў.

Зноскі

  1. 1 2 Gorecka H., Korĵenkov A. Nia diligenta kolegaro: Biografioj de 200 eminentaj esperantistojLitova Esperanto-Asocio, Sezonoj, 2018. — 500 экз.
  2. Kathari S., Riliet N. Histoire et Guide des cimetières genevoisGenève: Éditions Slatkine, 2009. — P. 502. — ISBN 978-2-8321-0372-2
  3. https://www.bilan.ch/opinions/etienne-dumont/un-livre-a-paru-sur-hector-hodler-le-fils-de-qui-voulait-propager-lesperanto Праверана 21 лютага 2021.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.